Вы тут

Уначы істотна падмарозіць


На гэтым тыдні ў нашай краіне чакаецца зімовы характар надвор'я з ападкамі пераважна ў выглядзе снегу і адмоўнымі тэмпературамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння пад уплывам актыўных атмасферных франтоў па ўсходзе краіны пройдзе снег, чакаецца завіруха. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 5 градусаў. А вось у сераду і чацвер, 20 і 21 снежня, надвор'е будзе фарміраваць у асноўным вобласць паніжанага атмасфернага ціску. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 марозу, пры праясненнях — да мінус 8—11 градусаў. Удзень — ад нуля да мінус 6 градусаў.

Самы халодны дзень тыдня будзе чацвер. Уначы 21 снежня ў асобных раёнах Беларусі пройдзе невялікі снег, днём месцамі, пераважна па захадзе краіны, чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 марозу, пры праясненнях — мінус 10—12 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мінус 7 градусаў.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у пятніцу чакаецца рух атмасфернага фронту з боку Заходняй Еўропы, услед за якім будзе паступаць больш цёплае атлантычнае паветра.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».