Вы тут

Жыхар Даніі хацеў атрымаць кампенсацыю за сапсаваную бабрамі маёмасць


Жыхар Даніі Фінд Андэрсан-Фрудаль спрабаваў атрымаць кампенсацыю за сапсаваную маёмасць, але прайграў суд, паведамляе партал The Local.


Мужчына падаў іск супраць Дацкага агенцтва па ахове прыроды і патрабаваў выплаціць 40 тысяч еўра за сапсаванае землеўладанне. Як сцвярджаў заяўнік, бабры пагрызлі дрэвы і сапсавалі возера на яго ўчастку. Але суд камуны Хальстэбра не прыняў довадаў істца і абавязаў яго выплаціць 4 тысячы еўра ў якасці кампенсацыі за судовыя выдаткі. У рашэнні суда сказана, што работнікі агенцтва ўжо выправілі нанесеныя пашкоджанні. Бабры, якія пагрызлі дрэвы, адносяцца да рэдкага віду, асобін якога ў свеце налічваецца ўсяго каля 200 галоў. У раён, дзе адбыўся інцыдэнт, яны былі спецыяльна завезены ў 1999 годзе.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: За баброў кампенсацыю не даюць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.