Вы тут

У Германіі на аўкцыёне прадалі вёску разам з яе жыхарамі


У Германіі за 140 тысяч еўра на аўкцыёне прадалі маленькую вёску разам з яе жыхарамі.


Альвін займае тэрыторыю плошчай 16 000 квадратных метраў і размешчаны за 100 кіламетраў ад Берліна, там пражываюць 15 чалавек, у асноўным пенсіянеры. Новаму ўладальніку дасталіся 12 дамоў, гаражоў і складоў. Тут няма крам і прыпынку грамадскага транспарту. Населены пункт пабудавалі для рабочых вуглеперапрацоўчага завода яшчэ ў часы ГДР. Пасля падзення Берлінскай сцяны прадпрыемства закрылася і моладзь з'ехала з вёскі. У 2001 годзе Альвін упершыню прадалі двум братам, але яны не змаглі заплаціць рэнту, таму вёска зноў трапіла на аўкцыён.

Жыхары Альвіна ўжо склалі пералік пажаданняў новаму гаспадару. Яны хочуць, каб уладальнік адрамантаваў іх дамы, прыбраў цвіль з дахаў і купіў ім слыхавыя апараты. Пакупнік паабяцаў узяць на сябе ўсе іх выдаткі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: На аўкцыёне прадалі... вёску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».