Вы тут

Тэлеканал АНТ мадэрнізаваў студыю інфармацыйнага вяшчання


З 11 снежня «Нашы навіны» пачалі выходзіць у новым аздабленні: фірменная застаўка набыла іншыя колеры, лагатып прайшоў рэбрэндынг. Але галоўнае — пасля маштабнай мадэрнізацыі і тэхнічнага пераабсталявання, праведзенага, дарэчы, з дапамогай айчынных вытворцаў, амаль цалкам змянілася студыя інфармацыйнага вяшчання.


На плошчы ў 300 кв. м павялічылася колькасць сучасных камер, з'явіліся святлодыёдныя экраны, на якіх можна адначасова паказваць да шасці розных карцінак, найноўшыя тэлесуфлёры, асвятляльныя прылады, а таксама рухомы подыум. Але, як падкрэслівае кіраўніцтва тэлеканала, тэхнічнае перааснашчэнне і новая «ўпакоўка» — толькі частка справы, мусіць удасканальвацца, стаць больш дынамічнай і цікавай падача навін.

Уласна, пэўныя змены ў фармаце «Нашых навін» ужо адбыліся. Вячэрні выпуск, які цяпер робяць двое вядучых, дапоўнены «жывым» прагнозам надвор'я і новымі рубрыкамі, а галоўныя спартыўныя падзеі тыдня не проста пералічваюцца ў сціслым інфармацыйным выпуску, а дэталёва разглядаюцца ў нядаўна запушчанай праграме «Спортклуб». У камандзе вядучых АНТ апошнім часам адбылося істотнае папаўненне: Дзмітрый Бачкоў закранае вострыя тэмы ў ток-шоу «Наша жыццё», Дзмітрый Максімовіч, Мікалай Асмолаў і Таццяна Саўчык працуюць у выпусках навін, сіноптык Дзмітрый Рабаў і прыма айчыннай гімнастыкі Меліціна Станюта вядуць тэматычныя рубрыкі. Наперадзе, абяцаюць тэлевізійнікі, гледачоў чакае выхад у эфір новай інфармацыйна-аналітычнай перадачы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Загаловак у газеце: АНТ «перапакавала» навіны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.