Вы тут

У ЖЭСы набяруць псіхолагаў?


Падзел функцый заказчыка і падрадчыка, стварэнне адзінага цэнтра для зваротаў грамадзян «115» дазволілі больш аператыўна рэагаваць на заўвагі спажыўца і павысіць якасць паслуг за кошт незалежнага кантролю і павышэння канкурэнтнасці асяроддзя.


Начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і сродкамі масавай інфармацыі Мінжылкамгаса Генадзь АКСЦІЛОВІЧ адзначыў, што станоўчыя вынікі сталі найлепшым доказам правільнасці абранай стратэгіі і эфектыўнасці структурных пераўтварэнняў. Тым не менш для павышэння якасці работы з насельніцтвам застаецца яшчэ нямала рэзерваў. Працу на прадпрыемствах трэба арганізаваць такім чынам, каб ні адзін зварот не застаўся без увагі. Для гэтага мэтазгодна разгледзець магчымасць стварэння ў кожнай службе ЖКГ сталіцы аддзелаў па рабоце з кліентамі. Для такіх падраздзяленняў трэба падабраць спецыялістаў адпаведнай кваліфікацыі, якія не толькі разбіраюцца ў вытворчых пытаннях, але і валодаюць пэўнымі ведамі ў сферы псіхалогіі.

«Спажывец павінен бачыць у службе заказчыка непасрэднага абаронцу сваіх інтарэсаў і давяраць ёй,— лічыць Генадзь Аксціловіч. —
Толькі так можна наладзіць бездакорную зваротную сувязь, якая дапаможа своечасова выяўляць існуючыя праблемы і прымаць меры па іх ліквідацыі. Вопыт Мінска паказаў, што вынік работы залежыць не толькі ад укаранення сучасных тэхналогій, але і ад умення размаўляць з людзьмі, ад здольнасці пачуць спажыўца і знайсці з ім паразуменне».

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».