Вы тут

Навагоднія кірмашы Беларусі і замежжа


Святочны кірмаш у Нюрнбергу прадоўжыцца, як і шмат дзе ў Еўропе, да 24 снежня. Ён праводзіцца ў гонар маленькага Хрыста, таму называецца Крыскіндэлсмаркт. Адкрыў яго 1 снежня нюрнбергскі калядны анёл, ролю якога выконвае звычайна прыгажуня ў залацістай вопратцы. Галоўная справа анёла — раздаваць падарункі паслухмяным дзецям. А для дарослых на гэтым кірмашы гатуецца палаючы пунш «Вогненны зуб». Але галоўнае, што варта набыць у Нюрнбергу, — чалавечкі з сухафруктаў.

Да 7 студзеня доўжыцца кірмаш у Бруселі. Чым там можна паласавацца? Ласосем, запечаным на вуголлях, а з салодкага — вафлямі. І калі б вы ведалі, якія гэта вафлі! Мяккія, пухнатыя фігурныя аладкі — не іначай, — пасыпаныя, аблітыя, глазураваныя самымі рознымі пасыпкамі, паліўкамі і глазурамі. Каб пакаштаваць іх усе, давядзецца ў тым Бруселі затрымацца.

Новы год у Празе — гэта вельмі рамантычна. Тамтэйшы кірмаш працягнецца да 4 студзеня. З каляднай Прагі вязіце ў якасці сувеніраў на доўгую памяць шкляны і парцалянавы посуд.

Калі хочацца пакаштаваць пайду са смальцам, трэба ехаць у Кракаў. Там гэты гіганцкі хлеб будзе чакаць вас да 26 студзеня. Акрамя яго на Галоўным рынку ў старой сталіцы прадаюцца самыя разнастайныя мясныя і малочныя стравы, без якіх Новы год у Польшчы ўвогуле ніякі не Новы год.

Нарвежская традыцыя прымушае гаспадынь выкласці на святочны стол ажно сем гатункаў пячэння. Абавязкова дамашняга. Пеперкаке, кажуць, самае смачнае з іх. Не хочаце пакаштаваць нешта незвычайна-неверагоднае? Безумоўна, усё незвычайнае і неверагоднае прадаецца там цяпер у кожнай цукерні.

Да 15 студзеня — Калядны кірмаш у Мінску. Дакладны адрас — Кастрычніцкая плошча і пляцоўка каля Палаца спорту. Нашы калядныя кірмашы не маюць такой славы, якую маюць іншыя еўрапейскія, але гэта, трэба думаць, пакуль. Радасных вам тут пакупак!

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.