Вы тут

Конкурс эсэ пра Беларусь


Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і часопіс «Маладосць» абвяшчаюць конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца цэнтры вывучэння беларускай культуры ў Кітаі  Пекінскі, Шанхайскі і Цяньцзіньскі, а таксама ўсе студэнты з Кітая, якія вучацца ў Беларусі.

Тэмы для эсэ на выбар:

1. Беларускія міфы пра  Кітай ці кітайскія казкі пра  Беларусь (назіранні за стэрэатыпамі).

2. Кліматычныя і сацыяльныя  ўмовы новага краю. Як выжыць  у Беларусі.

3. Кітайская мова і светапогляд у беларускай рэчаіснасці.

4. Калі б я нарадзіўся  ў Беларусі (умоўная біяграфія).

5. Як знайсці роднае  на іншым паўшар'і?

Творы аб’ёмам не больш за 7 000 знакаў прымаюцца на беларускай, рускай або кітайскай мовах да 31 сакавіка 2018 года на электронныя адрасы: china@mfa.gov.by(з кітайскага боку) vdsd@tut.by і (з беларускага боку) з абавязковай пазнакай: “Конкурс эсэ пра Беларусь”.

Лепшыя эсэ будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у адным з нумароў 2018 года, прысвечаным Кітаю.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.