Вы тут

Глусчане зноў з басейнам


Яго адкрыцця пасля рэканструкцыі жыхары чакалі з асаблівым нецярпеннем. Грошай на яго рэканструкцыю не хапала, і мясцовыя ўлады звярнуліся па дапамогу ў Магілёўскі аблвыканкам.


Цяпер да паслуг жыхароў — тры дарожкі даўжынёй 25 метраў, зала так званага сухога плавання для навучання дзяцей уменню трымацца на вадзе, трэнажорная зала, памяшканні для заняткаў настольным тэнісам і турызмам, шахматны клуб. На рэканструкцыю пайшоў адзін мільён 243 тысячы рублёў, без уліку абсталявання. 200 тысяч з гэтай сумы выдзеліла Міністэрства лясной гаспадаркі.

— Гэта сапраўды прыемная падзея для раёна, — паведаміў карэспандэнту «Звязды» галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Ігар Сушчэня. — Ужо складзены графік наведвання басейна гарадской школай, будзе арганізаваны падвоз дзяцей з раёнаў. Тут створаны ўмовы для інвалідаў. Набыты спецыяльны пад'ёмнік і прыстасаванне для спуску на ваду.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.