Вы тут

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі правяла асабісты прыём грамадзян


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце Ала Бодак прыняла ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы.


На пасяджэнні быў разгледжаны ход падрыхтоўкі праекта дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2018 год», у тым ліку магчымасць фінансавання ў рамках Саюзнай дзяржавы развіцця інфраструктуры адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве. Акрамя таго, парламентарыі абмеркавалі праекты рэкамендацый парламенцкіх слуханняў «Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы» і палажэння аб Маладзёжнай палаце пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, старшыня Пастаяннай камісіі правяла ў Савеце Рэспублікі асабісты прыём грамадзян. У прыватнасці, падчас яго жыхар вёскі Красны Беражок Вілейскага раёна Мінскай вобласці звярнуўся з просьбай: аказаць садзейнічанне пры афармленні дакументаў у сувязі з падзелам жылога дома і вызначэннем парадку карыстання зямельным участкам. Заяўніку было растлумачана, што вырашэнне ўзнятага пытання магчыма па ўзаемнай згодзе ўласнікаў жылога дома. Паколькі пытанні, якія датычацца дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, адносяцца да кампетэнцыі Нацыянальнага кадастравага агенцтва, да іх вырашэння мэтазгодна прыцягнуць экспертаў гэтай арганізацыі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вырашэнне сапраўдных праблем

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.