Вы тут

Раім схадзіць


Спектакль «Не мой», беларуска-нямецкія Каляды, выстава «Кракаўскія батлейкі», навагодні сезон у Музеі ката і святочны фестываль ля Палаца спорту — афіша «Звязды» з 11 па 17 снежня​.


Спектакль «Не мой»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7)

Калі: 14 снежня, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Драма паводле аповесці «Нямко» ў 2-х дзеях.

Надыходзіць час, які падзеліць людзей на варожыя лагеры. Надыходзіць час, у які шмат што стане немагчымым. Час вайны. 

Нашы і немцы. Паміж імі не проста лінія фронту — паміж імі немагчымасць паразумецца, паміж імі смерць і знішчэнні,  стрэлы, выбухі і полымя спаленых вёсак.

Але кволыя парасткі кахання прабіваюцца нават праз гэтую шчыльна забрукаваную нянавісцю глебу. Беларуская дзяўчына Паліна і нямецкі салдат Франц сустракаюцца бадай у самых неспрыяльных для іх абставінах, і пры гэтым яны не губляюць тую іскру, што дазволіла ім злучыць свае лёсы...


Свята «Беларуска-нямецкія Каляды»

Фота: pinterest.com

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Энгельса, 7)

Калі: 15 снежня, 17:30

Колькі каштуе: па папярэдняй рэгістрацыі (даслаць ліст на ifd@bsu.by)

Музеі гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх на казачнае свята «Беларуска-нямецкія Каляды».

Вас чакае адкрыццё часовай экспазіцыі «Калядны вечар», варажба, майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак, выступленне ансамбля народнай песні «Гаманіна», цікавыя і вясёлыя гульні, «Батлейка», конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне, абмен падарункамі (неабходна прынесці з сабой невялічкі падарунак), конкурс на самы «калядны» фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum)
і яшчэ шмат цікавага.

Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, пачатак мерапрыемства — у 18:00.


Выстава «Кракаўскія калядныя батлейкі»

Фота: grodnonews.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 14 студзеня 

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды.

Адметнасцю кракаўскіх батлеек з'яўляюцца сцэны з персанажамі гістарычнымі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (Трубачом, панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.


Навагодні сезон у Музеі ката

Дзе: Музей ката (вул. Інтэрнацыянальная, 23)

Калі: па 31 студзеня 

Колькі каштуе: 7 р. — дзеці, студэнты, 9 р. — дарослыя

Наведвальнікаў чакаюць займальныя зносіны з катамі, творы мастацтва і настольныя гульні на кашачую навагоднюю тэматыку, а яшчэ — кожнаму наведвальніку ў падарунак гарачыя напоі і прысмакі!


Мінскі калядны фестываль

Фота: БЕЛТА

Дзе: плошча ля Палаца спорту (пр-т Пераможцаў, 4)

Калі: з 15 снежня па 10 студзеня

Уваход: вольны

Мінскі калядны фестываль стане цэнтральным месцам на карце навагодніх святкаванняў горада. Для мінчан і гасцей сталіцы арганізатары падрыхтавалі вялікі калядны кірмаш з ёлкай, паркам атракцыёнаў, а таксама забаўляльнай праграмай для дзяцей і дарослых.

Тут вы зможаце купіць сувеніры і падарункі, навагоднія ўпрыгажэнні і ёлкі, мастацкія вырабы і тавары народнай творчасці. А яшчэ — паспрабаваць усходнія прысмакі, дранікі і бліны з рознымі начынкамі, венгерскія калачы.

Самыя маленькія госці фестывалю змогуць адправіць ліст Дзеду Марозу.

Акрамя гэтага, прапануем вам яшчэ 7 навагодніх кірмашоў Мінска, якія праходзяць у сталіцы ў снежні.


Выстава «Рэтраспектыва брэндрэалізму» (18+)

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 14 студзеня

Колькі каштуе: 20 р.

Брэндрэалізм — кірунак у мастацтве, прадметам якога з'яўляюцца не рэальныя аб'екты, а структура рэальнасці, у якой яны знаходзяцца. Брэндрэалізм быў абвешчаны ў 2007 годзе музыкантам і мастаком Сяргеем Шнуравым. У гэтым годзе рэтраспектыва адзначае дзесяцігоддзе напрамку.

Мастацтва брэндрэалізму не павінна быць прыгожым, не павінна несці ні дабра, ні зла, не павінна быць парадаксальным. Яно не прэтэндуе на вытанчаную іранічнасць. Яно нічым нікому не абавязана і нікому нічога не павінна. Яно свабодна як прырода і стваральнік чалавечы дух, для якога загадзя смешны любы надзьмуты сур'ёзнасцю пастулат, а нешта, што ўяўляецца поўнай лухтой, раптам можа быць асэнсавана як сур'ёзнае.

Сярод арт-аб'ёктаў музыканта ёсць такія, што ўспрыняць іх складана: па-першае, з этычнага боку, па-другое, з пункту гледжання логікі. Гледачы ўжо паспрабавалі параўнаць Шнурава з Эндзі Уорхалам.

Работы, прадстаўленыя ў Мінску, былі створаны ў апошнія два гады. Многія ранейшыя арт-аб'екты і карціны ўжо скуплены калекцыянерамі, таму паказаць іх аўтар не можа.  

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.