Вы тут

Харчовая дабаўка Е250: праўда і міфы


Абаронца сасісак і каўбас нітрыт натрыю — гэта харчовая дабаўка, пазначаная на этыкетцы як Е250. Ён аброс такой колькасцю міфаў, што страшна казаць — не толькі есці!

Між тым нітрыт натрыю — гэта соль азоцістай кіслаты. Валодае антыбактэрыяльнымі (абараняе ад бактэрый батулізму) і антыакісляльнымі (дапамагае захоўваць ружовы колер) вартасцямі, таму прымяняецца падчас вытворчасці харчовай прадукцыі як кансервант, а заадно і як фіксатар афарбоўкі вараных, сыравэнджаных, вяленых ды іншых мясных прадуктаў, мясных кансерваў.


Каўбасы і сасіскі, якія не маюць нітрыту натрыю, будуць мець шэры колер, як у звычайнага варанага мяса.

Па нарматыве на 1 кг каўбасы прыпадае 50 мг нітрыту натрыю. Гэта бяспечны ўзровень, які разлічваецца зыходзячы з таго, колькі ў сярэднім за год мы ўжываем такой прадукцыі. Аднак вытворцы кладуць значна менш, каля 30 мг на кілаграм, якіх дастаткова, каб дабіцца неабходнага тэхналагічнага эфекту. Бяспечную дазіроўку ўстанаўлівае Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Калі з'яўляюцца хоць самыя малыя сумненні адносна дабаўкі, СААЗ пераглядае нарматыў. У 1995 годзе быў устаноўлены нарматыў дапушчальнай сутачнай дозы спажывання нітрыту натрыю — 0,6 мг на кілаграм масы цела. Каб пагоршыць здароўе, за суткі неабходна ўжыць у 100 разоў больш нітрыту натрыю, чым рэкамендавана, — чалавек вагой 70 кг павінен з'есці 120 кг каўбасы. Дзіця 5—6 гадоў вагой 20 кг можа з'есці за суткі без усялякай боязі каля 330 г (небяспечнай будзе порцыя ў 33 кг!).

Дарэчы, нітрыт натрыю забаронены для выкарыстання ў прадуктах для дзяцей да трох гадоў.

Існуе меркаванне, што з-за Е250 у арганізме ўтвараюцца нітразаміны, якія выклікаюць анкалагічныя захворванні. У слабакіслым асяроддзі страўніка нітразаміны могуць сінтэзіравацца пад уздзеяннем нітрыту натрыю. Аднак для сінтэзу патрабуецца шмат умоў. У страўніку павінны прысутнічаць пры гэтым розныя неабходныя кіслоты, арганічныя злучэнні і г. д. З пункту гледжання хіміі гэта магчыма. А ў рэальнасці пры нізкай колькасці нітрытаў у прадукце — малаімаверна. Нават калі нітрыт натрыю ўступіць у рэакцыю ў страўніку з іншымі аб'ектамі, уключыцца абарончы механізм. Пачнуць дзейнічаць хэлперы — біяхімічныя арганізмы, якія вычысцяць анкаклеткі з нашага арганізма. Тая доза нітрыту натрыю, якую атрымлівае чалавек, ужываючы кавалак каўбасы, не прычыняе шкоды арганізму. Лічыцца, што без шкоды для здароўя дарослы чалавек можа з'есці ў дзень каля кілаграма каўбасы, у складзе якой ёсць Е250.

Назапашвацца ў арганізме гэта дабаўка не можа. Нават калі вы ўжываеце сасіскі штодня, нітрыт натрыю выводзіцца з арганізма зноў і зноў.

І ўсё ж трэба памятаць, што каўбаса — адзін з відаў прадуктаў з не самым збалансаваным складам, і харчавацца ёю пастаянна не варта, каб не нанесці шкоду здароўю іншымі шляхамі

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Два кавалачкі каўбаскі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.