Вы тут

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў


Ча­кай ля мо­ра... па­го­ды

Фота: inshe.tv

...Ак­цы­я­нер­ных та­ва­рыст­ваў сён­ня шмат — і ад­кры­тых, і за­кры­тых. Не­ка­лі мы ве­ры­лі ў іх, на­бы­ва­лі ак­цыі — хто за гро­шы, хто за чэ­кі «Ма­ё­масць».

Вось і я ту­ды ж — за­пі­саў­ся ў ак­цы­я­не­ры до­сыць пры­быт­ко­ва­га на той час рыб­га­са, стаў ча­каць ды­ві­дэн­даў... І, трэ­ба ска­заць, не мар­на, ад­ной­чы іх на­лі­чы­лі. «Ка­лі ўтрох скі­нуц­ца, то на пляш­ку ха­пі­ла б», — жар­та­ва­лі зна­ё­мыя ак­цы­я­не­ры. Але гэ­та бы­ло даў­но, а тут...

Су­стрэ­лі­ся мы не­як з Мі­ко­лам, трак­та­рыс­там гэ­та­га рыб­га­са. Ста­ім на ву­лі­цы, раз­маў­ля­ем. Ба­чым, яшчэ адзін хло­пец да нас кі­руе. І га­лоў­нае, злы та­кі. Ка­жа:

— Я гэ­тай Ла­рыс­цы (бух­гал­тар­цы) не ве­даю, што зраб­лю!

— ?!

— ...Спы­таў­ся, як на ся­бе афор­міць баць­ка­вы ак­цыі, дык яна ве­да­е­це што ад­ка­за­ла: «А на­вош­та?.. Ды­ві­дэн­даў усё роў­на не бу­дзе».

— Як не бу­дзе? — ад­но ад­на­му пад­мірг­нуў­шы, «здзі­ві­лі­ся» мы з Мі­ко­лам, — ка­лі ж ёсць! Іх на­лі­чы­лі... Толь­кі не гра­шы­ма, а гэ­ты ра­з ры­бай.

— Праў­да? — не па­ве­рыў спа­чат­ку Мі­ша.

— А як жа! У мя­не вось 50 ак­цый, — да­даў кан­крэ­ты­кі Мі­ко­ла. — Дык я свае паў­пу­да ры­бы ўжо атры­маў.

— А я сваю сён­ня за­бя­ру, — па­хва­ліў­ся я.

У Мі­шы, ба­чым, аж во­чы з ар­біт. Ка­жа:

— Усё, я за­раз пай­ду да гэ­тай Ла­рыс­кі! І... І... Ну не ве­даю, што з ёй зраб­лю!

На гэ­тым сло­ве хло­пец раз­вяр­нуў­ся і ру­шыў у бок кан­то­ры.

Мы з Мі­ко­лам зноў пе­ра­гля­ну­лі­ся, за­смя­я­лі­ся, але ж ду­ма­ем: як бы ча­го не вый­шла...

— Стой, — кры­чу я ўслед Мі­ха­і­лу. — Вяр­ні­ся на­зад.

Мі­ша не­ах­вот­на спы­ня­ец­ца, по­тым па­ды­хо­дзіць.

— Мы та­бе ня­праў­ду ска­за­лі, — пры­зна­ец­ца Мі­ка­лай. — Ня­ма ў рыб­га­се пры­быт­каў, зна­чыць, ня­ма і ды­ві­дэн­даў. Па­жар­та­ва­лі мы.

— Як гэ­та, — не ра­зу­мее Мі­ша, — праў­да па­жар­та­ва­лі? Во дур­ні...
А ка­лі б я за­раз у кан­то­ру ўва­ліў­ся, ка­лі б гвал­ту там на­ра­біў?.. Знай­шлі чым жар­та­ваць!

...Знай­шлі, пры­чым не шу­каў­шы, бо не да­рэм­на ж ка­жуць: што ка­му да­пя­кае, той пра тое і гу­кае.

Ва­сіль Пя­шэ­віч,

в. Юр­ке­ві­чы, Жыт­ка­віц­кі ра­ён.


Рух — гэ­та жыц­цё

Дзядзь­ка Ма­кар быў доб­ры ча­ла­век. Ён і сваю гас­па­дар­ку пы­ніў, і лю­дзям да­па­ма­гаў. Не мог ся­дзець без ра­бо­ты, але ж не­як да­вя­ло­ся...

Яшчэ з зі­мы дзядзь­ка пла­на­ваў па­ста­віць но­вы плот ад су­се­да, а то яго ку­ры так і лез­лі ў га­род, так і дра­лі жон­чы­ны гра­ды.

Праз дзень-дру­гі Ва­сі­лі­на збі­ра­ла­ся іх раз­бі­ць. І ў яго ра­бо­ты — ва­лам бы­ло, а вось зда­роўя ну зу­сім ні­я­ка­га: па­яс­ні­цу скру­ці­ла так, што ні сес­ці, ні ўстаць, хоць крык­ма кры­чы.

— Ва­сі­лін­ка! — па­клі­каў бед­ны Ма­кар, — мо­жа б ты мне ле­каў да­ла.

Жон­ка, уля­цеў­шы ў па­кой, зла­зі­ла ў ап­тэч­ку, вы­цяг­ну­ла ад­туль ней­кую бу­тэ­леч­ку. Ма­кар на­ча­піў на нос аку­ля­ры, узяў­ся чы­таць на­клей­ку:

— Так, «На­стой­ка пяр­цо­вая»... Вон­ка­вая... Але ж на яе тэр­мін сы­шоў. Му­сіць, вы­чхла­ся і ўжо не да­па­мо­жа? — спы­таў ён у жон­кі, але той і след пра­стыў. Ве­да­ма, вяс­на, гас­па­дар­ка.

«Трэ­ба на язык узяць!» — па­ду­маў Ма­кар. І, зда­ва­ла­ся, толь­кі да­кра­нуў­ся да бу­тэ­леч­кі, а як да га­ра­чай па­тэль­ні — так апа­лі­ла, так за­пяк­ло! Ма­кар кі­нуў­ся «пра­ці­раць» язык ру­ка­вом, пра­мы­ваць ва­дой, што ста­я­ла ў куб­ку...

«Доб­ра пя­чэ, — пры­знаў на­рэш­це, — зна­чыць, мож­на па­яс­ні­цу ля­чыць. Авось да­па­мо­жа».

Мар­на, ад­нак, спа­дзя­ваў­ся: ні ў той дзень, ні на­заўт­ра яму не па­леп­ша­ла.

— Ну ча­го ты ля­жыш ды стог­неш? — пі­ла­ва­ла яго Ва­сі­лі­на. — Збі­рай­ся і едзь у баль­ні­цу. А то за­раз да­чцэ па­зва­ню, яна ця­бе мі­гам здасць.

— Яшчэ што пры­ду­май, — абу­раў­ся гас­па­дар, — у дач­кі бо­лей спраў ня­ма, ёй трэ­ба па дак­та­рах са мною ва­зіц­ца. Сам да­бя­ру­ся.

Лёг­ка было ска­заць, а вось да­брац­ца... Тая баль­ні­ца да­ле­ка­ва­та бы­ла. Каб зрэ­заць тро­хі да­ро­гі, дзядзь­ка, бед­ны, праз лес па­ехаў. Ды на чым — на ро­ва­ры, які трэс­ла на кож­най вы­бо­ін­цы і на кож­ным ка­рэнь­чы­ку. Ад гэ­та­га ў Ма­ка­ра аж у ва­чах цям­не­ла.

Змок, як мыш, па­куль да док­та­ра даб­ра­ўся. По­тым до­сыць доў­га па­ся­дзеў у чар­зе. Але ж, ка­лі на­рэш­це тра­піў на пры­ём і рас­ка­заў, што ба­ліць, ле­кар су­па­ко­іў. Ска­заў:

— Не хва­люй­ся, ра­ту­нак ад гэ­тай хва­ро­бы ёсць — га­да­мі пра­ве­ра­ны... Я за­раз рэ­цэпт вы­пі­шу...

З ім, з гэ­тым рэ­цэп­там, Ма­кар зай­шоў у ап­тэ­ку і ку­піў там... «На­стой­ку пяр­цо­вую».

— Во лі­ха, — ска­заў ап­тэ­кар­цы, — мне ж гэ­тыя ле­кі Ва­сі­лі­на, жон­ка мая «пра­пі­са­ла». Ча­го я та­ды ў баль­ні­цу па­пёр­ся, ча­го ў чар­зе тут ся­дзеў?

Ап­тэ­кар­ка на гэ­та ні­чо­га не ска­за­ла. А дзядзь­ка ў хут­кім ча­се па­пра­віў­ся: мо­жа, яму на­стой­ка да­па­маг­ла (све­жая, пры­дат­ная), а мо­жа, тое, што пе­да­лі па­кру­ціў, пра­ехаў­ся — ту­ды ды на­зад. Не­здар­ма ж лю­дзі ка­жуць, што рух можа за­мя­ніць ча­ла­ве­ку лю­быя ле­карствы. І ні­вод­ны з іх, з гэ­тых ле­каў, не за­ме­ніць ру­ху.

Га­лі­на Ні­чы­па­ро­віч,

в. Ма­гіль­на, Уз­дзен­скі ра­ён.


План «Пе­ра­хоп»

Фота: ladakalina.ru

Гэ­та зда­ры­ла­ся як быц­цам даў­но, але ж не за­бы­ла­ся і да­гэ­туль.

...Му­жа свай­го Ма­ры­на лю­бі­ла і ца­ні­ла, та­му чар­ку да­ра­ваць ну ні­як не маг­ла. Ды яшчэ і раў­на­ва­ла. З-за гэ­та­га яны час­та сва­ры­лі­ся, ды так, што Лёнь­ка ха­паў свае рэ­чы і ця­гу...

Ён меў ку­ды ўця­каць: у рай­цэнт­ры жы­ла яго род­ная сяст­ра. За вы­піў­ку яна яго так­са­ма не хва­лі­ла, але ж шка­да­ва­ла: як маг­ла су­ця­ша­ла, раз­ва­жа­ла, да­ва­ла пры­ту­лак у сва­ёй ква­тэ­ры. Лё­ня ў вы­ні­ку, па­пла­каў­шы ў ка­мі­зэль­ку, праз дзень-дру­гі-трэ­ці вяр­таў­ся да­моў да жон­кі.

Для вяс­коў­цаў гэ­тая кар­ці­на бы­ла на­столь­кі пры­выч­ная, што на яе ўжо і ўва­гі ні­хто не звяр­таў. Ну, па­сва­ры­лі­ся, маў­ляў, і раз­бег­лі­ся, ну, па­мі­ры­лі­ся і зноў жы­вуць...

Але ж ад­на кар­ці­на дру­гой не роў­ная.

У тую ня­дзе­лю Лё­ня свят­ка­ваў дзень ша­фё­ра, «на гру­дзі ўзяў» (ка­за­лі, ні­чо­га ліш­ня­га, бо на сва­іх да­до­му прый­шоў).

Жон­ка ад­нак не змаў­ча­ла: у ха­це ўзняў­ся чар­го­вы вэр­хал.

Муж так­са­ма не стры­ваў. Ён, як заўж­ды ў гэт­кіх вы­пад­ках, вы­ска­чыў з до­ма, сеў... у ма­шы­ну і на ёй, но­вень­кай, па­ехаў у рай­цэнтр да сва­ёй за­ступ­ні­цы. Па да­ро­зе, праў­да, тро­хі су­па­ко­іў­ся, сця­міў, што ро­біць дур­ное (як пі­шуць у пра­та­ко­лах, кі­руе транс­парт­ным срод­кам у ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня), што ад сяст­ры (не ка­жу­чы ўжо пра мі­лі­цыю) за гэ­та мо­жа ўля­цець не менш, чым ад жон­кі... А та­му на пад'­ез­дзе ён, як той за­яц, вы­ра­шыў «за­мес­ці сля­ды»: па­ста­віць ма­шы­ну па­вод­даль, зра­біць вы­гляд, што пры­ехаў на аў­то­бу­се...

Гэ­та яму ўда­ло­ся, пры­чым лёг­ка, ад­нак не ўра­та­ва­ла, бо ў той ве­чар сяст­ры бы­ло, мяк­ка ка­жу­чы, усё роў­на, на чым ён пры­ехаў! Ёй збры­дзе­лі яго час­тыя вы­піў­кі і кан­флік­ты ў сям'і, яго ня­ўмен­не са­мо­му вы­ра­шаць свае праб­ле­мы.

Факт, што яна так­са­ма ледзь не з па­ро­га ўзя­ла­ся пра­мы­ваць Лё­не­вы маз­гі...

Вось та­ко­га па­ва­ро­ту брат зу­сім не ча­каў. Ён па­крыў­дзіў­ся (яшчэ і на сяст­ру) і та­му зноў вы­ска­чыў з ха­ты, вы­ра­шыў тут жа сес­ці ў ма­шы­ну...

Але на звыч­ным мес­цы яе не бы­ло! «Укра­лі?!» — ад гэ­тай дум­кі ў Лё­ні па­цям­не­ла ў ва­чах і за­ба­ле­ла ў гру­дзях, бо як жа — ён столь­кі га­доў і па ка­пе­еч­цы, мож­на ска­заць, збі­раў гро­шы на но­вую ма­шы­ну, ся­дзеў на хле­бе з ва­дой ... І ўсё для ча­го? Для та­го, каб за­раз ней­кі зла­дзю­га...

Доб­ра, што па­блі­зу бы­ла тэ­ле­фон­ная буд­ка: «па­цяр­пе­лы» ад­ра­зу ж вы­клі­каў мі­лі­цыю. І толь­кі тут кан­чат­ко­ва пра­цве­ра­зеў: ус­пом­ніў, што ма­шы­ну ён па­ста­віў не пад вок­на­мі ў сяст­ры, а на су­сед­няй ву­лі­цы.

Не чу­ю­чы ног, па­нёс­ся ту­ды, уба­чыў сваю «лас­таў­ку», сеў за руль. Ну і га­за­нуў бы... У бок до­ма... Але на­ват ад'­ехаць ні­ку­ды не па­спеў: да­ро­гу яму за­га­ра­дзі­ла ўзня­тая па тры­во­зе мі­лі­цыя. «Зло­дзея» на «скра­дзе­ным» аў­то за­тры­ма­лі і да­ста­ві­лі ў рай­ад­дзел.

...За руль у ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня ён не са­дзіў­ся бо­лей ні­ко­лі. Па-пер­шае, та­му, што ў яго за­бра­лі пра­вы, па-дру­гое, та­му, што ме­ней стаў вы­пі­ваць. Ды і не ма­лень­кі, — зра­зу­меў, што з аг­нём не гу­ля­юць, што сва­бо­да, жыц­цё і сям'я ле­пей, чым тур­ма і ней­кая чар­ка.

Юрый К., Па­стаў­скі ра­ён.

Руб­ры­ку вя­дзе Ва­лян­ці­на ДОЎНАР

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.