Вы тут

Памятны штэмпель выпушчаны з нагоды юбілею Беларускага Дома друку


Спецыяльны памятны штэмпель з нагоды 100-годдзя заснавання Беларускага Дома друку выпушчаны да юбілею флагмана беларускай паліграфіі.


Фота БЕЛТА

У цырымоніі гашэння маркіраванага канверта, выдадзенага РУП «Белпошта» да гэтай знамянальнай падзеі, узяў удзел міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Ён адзначыў, што гісторыя развіцця айчыннай перыёдыкі і кнігавыдавецтва немагчымая без працы калектыву Беларускага Дома друку.

— На сёння ваша прадпрыемства ў краіне — манапаліст, прычым у найлепшым сэнсе гэтага слова. Гэта высокапрафесійны і надзейны партнёр, які нясе адказнасць за медыйнае суправаджэнне нашага жыцця, — падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Валерый Ярмошка дадаў, што сёння паліграфічны вытворца задавальняе попыт на друкаваныя выданні ў поўным аб'еме. Тут штомесяц выпускаецца каля 30 мільёнаў экзэмпляраў газет і друкуецца каля 2 мільёнаў асобнікаў кніг у год. Пры гэтым калектыў працуе з неблагімі паказчыкамі. У прыватнасці, рэнтабельнасць продажаў за 9 месяцаў гэтага года склала 8%.

Акрамя выпуску перыядычных выданняў і кніг, шукае прадпрыемства і іншыя кірункі дзейнасці. Як расказаў генеральны дырэктар РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Раман Алейнік, сёння адным з перспектыўных кірункаў з'яўляецца выпуск упакоўкі. Штогод яе колькасць у агульным аб'ёме прадукцыі прадпрыемства істотна расце і сёлета складае 25%. Вырабляюць тут і разнастайную сімволіку: дзяржаўную, спартыўную, карпаратыўную. Дарэчы, сцяг №1, які развіваецца ў сталіцы на плошчы Дзяржаўнага сцяга, зроблены менавіта тут. Сёння ў калектыве гэтага найстарэйшага паліграфічнага прадпрыемства Беларусі працуе 700 чалавек.

Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена Скрыпчык звярнула ўвагу на тое, што Беларускі дом друку займаецца і выпускам беларускіх філатэлістычных матэрыялаў. Тут надрукавана каля 600 відаў марак. «Белпошта» ў сваю чаргу прэзентавала да юбілею прадпрыемства маркіраваны канверт з выявай яго будынка і лагатыпам.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Канверт да юбілею

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.