Вы тут

Унікальная калекцыя Нацыянальнага музея Казахстана прывезена ў Мінск


Унікальная калекцыя Нацыянальнага музея Рэспублікі Казахстан, а гэта залатыя ўпрыгажэнні і сімвал гэтай краіны — «Залаты чалавек», дастаўлена ў Беларусь і прадстаўлена ў Мінску ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея.


«Мастацтва намадаў Вялікага стэпу» — так называецца выстава, якая праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта «Шэсце Залатога чалавека па музеях свету». Упершыню беларускі глядач мае магчымасць судакрануцца да самабытнай спадчынай стэпавай культуры Еўраазіі, пазнаёміцца з асаблівасцямі старажытнага мастацтва плямён і народнасцяў, якія насялялі землі Семірэчча ў IV-III стагоддзя да нашай эры — сакаў-скіфаў і сарматаў. Гэтая калекцыя была знойдзена падчас археалагічных раскопак стэпавых курганоў у перыяд з 1969 па 2017 гады. Частка залатых упрыгнажэнняў, якая экспануецца з Мінску, паказвае зааморфныя вобразы жывёл. А сам «Алтын адам» — «Залаты чалавек» — сакскі воін у залатым аддзенні, з'яўляецца дамінантай усёй выставы.

Гэтыя здымкі былі зроблены падчас адкрыцця выставы.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».