Вы тут

На Гродзеншчыне выяўлены факты нерацыянальнага выкарыстання малака


На адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці выяўлены факты нерацыянальнага выкарыстання малака.


На паперы сітуацыя ў жывёлагадоўлі ўнітарнага прадпрыемства «Мажэйкава» выглядае не горш за мінулагодняе, паведамілі ў Лідскім міжраённым камітэце дзяржкантролю. Але ў ходзе праверкі ўстаноўлены факты прыпісак як па малаку, так і па мясе.

У ходзе інвентарызацыі на малочнатаварных фермах прадпрыемства ўстаноўлена нястача 53 тыс. кг малака на суму 20 тыс. рублёў. Праверка паказала, што расход цэльнага малака на ўласныя патрэбы гаспадаркі завышаны, а статак утрымліваецца ў нездавальняючых умовах. Не выконваецца план па прыбаўленнях, наадварот, гэты паказчык з году ў год зніжаецца. Калі буйную рагатую жывёлу пераважылі, выявілася нястача жывой вагі больш за 360 тон.

Устаноўлена, што за апошнія тры гады рэалізацыя жывёл жывой вагой камерцыйным арганізацыям адбывалася па цане ніжэйшай за сабекошт, страты склалі 534 тыс. рублёў.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы, дзе будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням службовых асоб прадпрыемства.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Куды цякуць малочныя рэкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.