Вы тут

На «Беларусь 3» стартуе месяц беларускага кіно


У рамках святкавання Дня беларускага кіно, які ў нашай краіне адзначаецца 17 снежня, тэлеканал «Беларусь 3» увесь першы месяц зімы прысвеціць мастацкім і дакументальным фільмам, створаным телтэлерадыёкампаніяй і кінастудыяй «Беларусьфільм» у розныя гады.


Пачынаючы з 4 снежня канал пакажа ў эфіры беларускія кінастужкі, мультфільмы і тэматычныя праграмы. Папярэднічаць праглядам карцін будуць сустрэчы з вядомымі майстрамі кіно і мастацтва.

З панядзелка ў 12.45 пачне выходзіць цыкл хранікальна-дакументальных фільмаў «Сінематэка» пра гісторыю і развіццё беларускага кіно. Кожны выпуск будзе прысвечаны пэўнаму перыяду кінаіндустрыі Беларусі. Як змяніліся і чым сёння займаюцца акцёры, якія сыгралі любімых герояў у дзіцячых фільмах «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоны Капялюшык», «Пітэр Пэн», гледачы «Беларусь 3» змогуць убачыць з панядзелка па пятніцу ў 12.20. Вядомы гісторыка-прыгодніцкі шматсерыйны фільм «Дзяржаўная граніца» глядзіце з аўторка па пятніцу ў 21.05.

Прэм'ерай снежня стане аўтарская праграма Уладзіміра Арлова «Люблю і памятаю», першы выпуск якой гледачы ўбачаць ужо 9 снежня. Вядомы беларускі рэжысёр, сцэнарыст, драматург і пісьменнік успомніць тых, з кім у свой час звёў яго лёс. Ён адкрые малавядомыя факты біяграфіі знакамітых кінематаграфістаў, пісьменнікаў, кампазітараў і акцёраў, з якімі сябраваў, працаваў і цесна меў зносіны.

У рамках праекта «Час кіно» кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Сцяжко пазнаёміць тэлегледачоў «Беларусь 3» з вынікамі Нацыянальнага конкурсу беларускіх фільмаў, які чацвёрты раз праходзіў на Міжнародным кінафестывалі «Лістапад». Традыцыйна ў пятніцу вечарам у рамках праграмы «Час кіно» будуць паказаны дыпломныя студэнцкія работы выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

17 снежня, у Дзень беларускага кіно, гледачоў канала чакае адразу некалькі прэм'ер. Мастацкі фільм Аляксандра Анісімава «Сляды на вадзе» раскажа пра барацьбу беларускай міліцыі з бандытызмам у пасляваенныя гады. Жыццё і творчасць выдатнага кінарэжысёра, народнага артыста СССР Віктара Турава, аўтара карцін «Праз могілкі», «Я родам з дзяцінства», «Сыны ідуць у бой», «Людзі на балоце» і іншых, тэлегледачы ўбачаць у дакументальным фільме Яўгена Сяцько «Віктар Тураў. Дыханне жыцця». Працягне тэматычны эфір і дакументальны фільм «Чорны крумкач», які закране тэму ваеннапалонных Другой сусветнай вайны — адну з асноўных у творчасці кінарэжысёра Анатоля Алая. І гэта невыпадкова, бо ваеннапалонным быў і яго бацька, ваенны ўрач Іван Алай.

Тэлеканал «Беларусь 3» запрашае тэлегледачоў правесці месяц беларускага кіно разам!

Загаловак у газеце: Глядзі сваё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.