Вы тут

У 2018 г. пройдзе Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»


У лютым 2018 года ў час правядзення ХХV Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі адбудзецца Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час».


На чацвёртую па ліку сустрэчу беларускіх і замежных пісьменнікаў збяруцца паэты, празаікі, публіцысты, перакладчыкі з розных краін свету. Ужо пацвердзілі свой удзел у сімпозіуме майстры прыгожага пісьменства з Азербайджана, Арменіі, Вялікабрытаніі, Казахстана, Кітая, Літвы, Латвіі, Малдовы, Пакістана, Расійскай Федэрацыі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Украіны, Эстоніі. Арганізатары творчага форуму — Міністэрства інфармацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура» — мяркуюць, што да ўдзелу ў форуме прычыняцца і пісьменнікі з іншых дзяржаў. У час работы сімпозіума будуць абмеркаваны самыя актуальныя праблемы мастацкага перакладу, літаратурных і культурных сувязяў, прысутнасці і ролі пісьменніка ў грамадскім, палітычным жыцці.

Удзельнікі творчага форуму выступяць у студэнцкіх аўдыторыях, пазнаёмяцца з літаратурнай моладдзю Беларусі. Да сімпозіума выйдуць адмысловыя выпускі літаратурна-мастацкіх часопісаў з публікацыяй перакладаў твораў яго ўдзельнікаў.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Сяброўства без межаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?