Вы тут

У першыя выхадныя каляндарнай зімы надвор'е будзе цёплае


У першыя выхадныя каляндарнай зімы надвор'е будзе цёплае, але ветранае і з ападкамі, паведамілі спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, не абыдзецца без ападкаў кароткачасовага характару. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Месцамі, пераважна па поўначы краіны, чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, днём па паўднёвым усходзе павысіцца да 7 градусаў цяпла.

Чакаецца, што ў выхадныя дні надвор'е ў краіне будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. У нядзелю ў паўднёва-ўсходніх раёнах адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Тэмпературны фон крыху панізіцца, але застанецца вышэйшы за кліматычную норму. У суботу ўначы пераважна па паўночна-заходняй частцы, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 1 градуса, удзень будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.

Уначы і раніцай у нядзелю чакаюцца слабыя туман і галалёд. У асобных раёнах, пераважна па паўднёвым усходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень — ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі айчынных спецыялістаў, у панядзелак Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці паніжанага атмасфернага ціску. Удзень адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег і мокры снег. Таксама месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 марозу, удзень — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мокры снег і... холадна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.