Вы тут

Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на этапе КС у Швецыі


Прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна стала пераможцай індывідуальнай гонкі на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў сезоне-2017/18 які праходзіць у шведскім Эстэрсундзе.


Фота: twitter.com/IBU_WC

У сераду Скардзіна пераадолела 15-кіламетровую дыстанцыю без памылак у стральбе за 42 хвіліны 57,4 секунды.

- Сама не верыла да самага фінішу, што змагу апынуцца ў медалях. Гэта першы раз у маёй кар'еры, калі я выйграю этап Кубка свету, ды і даўно я не была на п'едэстале. Апранулася спецыяльна цёпла, так што ведала, што калі змерзну, то могуць быць праблемы, - сказала яна ў прамым эфіры «Матч ТВ».

- На мой погляд, я была занадта сканцэнтраваная на стральбе, разумела, што вельмі доўга знаходжуся на рубяжы, але хацелася "нуль". І я, вядома, здзівілася, калі даведалася, што еду першай. Мы дапамагалі з Валяй Семярэнка адзін аднаму, яна сказала дзякуй, і я ёй падзякавала. Упершыню заняла першае месца. я вельмі шчаслівая! Гэта падарунак маёй маме на дзень народзинащ (28 лістапада). Для мяне на кожным старце важна добра страляць. Важней трапляць, чым страляць хутка - такі ў мяне стыль стральбы. У індывідуальнай гонцы гэта сапраўды важна, лічу, што не варта спяшацца, па меншай меры, у гэтай гонцы", - распавяла Надзея Скардзіна.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку з заваяваннем залатога медаля.

- Твой яркі поспех, дасягнуты дзякуючы працавітасці і волі да перамогі, падарыў усім беларусам выдатныя хвіліны радасці і гонару за сваю краіну. Гэта тваё першае золата на этапах Кубка свету, якое ўсяляе ў каманду надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах у пачатку алімпійскага сезона, - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў Надзеі Скардзіна, яе калегам па зборнай і трэнерскаму штабу здароўя, поспеху і новых перамог.

Дар'я Домрачава ў выніковым пратаколе размясцілася на 14-м месцы - +1 мін. 47,8 сек. (1 + 1 + 0 + 1).

Другое месца заняла нарвежка Сюннёве Сулемдал (без промахаў; адставанне - 2,9 секунды). Тройку прызёраў замкнула ўкраінка Юлія Джыма (без промахаў; 12,0).

ria.ru, БЕЛТАby.tribuna.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.