Вы тут

Дні культуры Грузіі пройдуць у 2018 годзе


Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА. Ён адзначыў, што штогадовы фестываль «Тбілісоба» паказвае зацікаўленасць беларусаў да грузінскай культуры.


Да таго ж у наступным годзе Беларусь прыме ад Грузіі эстафету па правядзенні дзіцячага «Еўрабачання». На сустрэчы з паслом Грузіі ў Беларусі Давідам Катарыя старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на двухбаковае супрацоўніцтва і падкрэсліў, што па таваразвароце задачы пастаўлены і пабудаваны пэўны фундамент. Да таго ж Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што, мабыць, групе сяброўства Беларусь — Грузія не хапае ініцыятывы, таму ёсць сэнс папрацаваць у гэтым кірунку.

За гады работы Давіда Катарыя ў Беларусі шмат чаго было зроблена для двухбаковых адносін. У тым ліку арганізаваны візіты на вышэйшым узроўні. Зараз ён заканчвае сваю дыпламатычную місію. У канцы кастрычніка Міністэрства замежных спраў Грузіі прадставіла кандыдата на гэты пост. Ім стаў Валерый Кварацхелія, які апошнія тры гады працаваў намеснікам міністра працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны Грузіі.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».