Вы тут

Як сама царыца...


Фотаздымак Анастасіі МАЛЧАНАВАЙ даслала яе цётачка Вольга Кісель.


«Маёй пляменніцы і хрэсніцы сем гадоў, яна першакласніца Расонскай сярэдняй школы імя П. М. Машэрава. Наста ў нас вельмі творчая. Яна займаецца спевамі і маляваннем. І ўжо ёсць вынікі: гэтым летам яна перамагла ў раённым конкурсе мясцовага касцюма «Расоначка», які праводзіўся ў рамках маладзёжнага культуралагічнага праекта «Беларусь — крыніца натхнення». У мінулым годзе малюнак пляменніцы заняў першае месца ў рэспубліканскім конкурсе «Сям'я. Служым разам». Бацькі Насты працуюць у міліцыі. Мая пляменніца вельмі добрае і ласкавае дзіця, яна ахвотна бавіць час з мамай і татам, гуляе з малодшым брацікам Уладзікам. Нягледзячы на малы ўзрост, дзяўчынка ўжо вызначылася са сваёй будучай прафесіяй: яна марыць быць ветурачом, бо вельмі любіць жывёл і шмат пра іх ведае. Я веру, што ў нашай Настачкі, як і ва ўсіх дзетак-беларусаў, мары спраўдзяцца! На маю думку, да фотаздымка падыходзяць радкі Янкі Купалы:

«— Як сама царыца

Ў залатой кароне,

Йдзе яна ў вяночку

Паміж спелых гоняў...

Вецер абнімае

Стан яе дзявочы,

Сонца ёй цалуе

Шыю, твар і вочы...»

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?