Вы тут

У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча з Паслом Казахстана


Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка рэгулярна сустракаецца з дыпламатамі, якія шмат зрабілі для развіцця адносін сваёй краіны з Беларуссю. Такія мерапрыемствы традыцыйныя напрыканцы дыпламатычных місій. Учора Прэзідэнт сустрэўся з Ергалі Булегенавым, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у нашай дзяржаве.


Сёння нашу краіну наведвае лідар гэтай краіны, таму сустрэчу з казахстанскім паслом Прэзідэнт назваў «добрым уступам» да гэтага візіту.

— Што дрэнна — што сябры з'язджаюць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Жыццё дыпламатаў такое, як і ў ваенных. Адслужыў тэрмін — паехаў на іншую работу. Мы гэта разумеем, але яшчэ раз падкрэсліваю: вы для нас чалавек не чужы. Вы рабілі вельмі шмат для таго, каб у нас былі вельмі добрыя адносіны паміж дзвюма краінамі.

Беларускі лідар назваў Ергалі Булегенава «сапраўдным прадстаўніком казахстанскага народа»:

— Не збіраюся тут казаць аб прасунутых нашых адносінах. Казахстан — гэта адна з краін, з якімі мы маем самыя блізкія адносіны. Мы ў эканамічным саюзе з вамі (Еўразійскім эканамічным саюзе. — Аўт.), у нас няма палітычных рознагалоссяў, мы аднолькава глядзім на парадак дня міжнародных адносін. Словам, разыходжанняў у нас практычна няма ніякіх, і ў гэтым вялікая ваша заслуга — ва ўмацаванні сяброўства паміж Казахстанам і Беларуссю.

Кіраўнік нашай дзяржавы выказаў спадзяванне, што дыпламат назаўсёды застанецца сябрам нашай дзяржавы.

У тэму

Ергалі Булегенаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, заявіў па выніках сустрэчы з беларускім лідарам:

— Амаль шэсць гадоў працы ў Беларусі праляцелі вельмі імкліва, відаць, таму, што я быў пастаянна ў рабоце па ўмацаванні нашых двухбаковых адносін. Яны ў нас маюць глыбокія карані. Думаю, я зрабіў свой унёсак у справу па іх пашырэнні.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На службе сяброўства краін

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.