Вы тут

Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ адбудзецца заўтра ў Мінску


Сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбудзецца заўтра ў Мінску. Удзел у ёй прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


На саміце будуць падведзены вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе. Беларусь ставіла задачы ўзмацніць уплыў арганізацыі на міжнароднай арэне, павысіць аператыўную гатоўнасць Калектыўных сіл, гарантаваць эканамічную бяспеку дзяржаў-членаў, а таксама рэалізаваць комплекс дадатковых мер па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, распаўсюджванню наркотыкаў і незаконнай міграцыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

Чакаецца, што па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэнняў па розных напрамках дзейнасці АДКБ, у якіх, у тым ліку, знойдуць адлюстраванне прыярытэты беларускага старшынства.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяркуюць найважнейшыя праблемныя моманты сучаснай абстаноўкі ў свеце і далейшае развіццё арганізацыі ў якасці магутнай структуры, якая гарантуе бяспеку ў рэгіёне.

Загаловак у газеце: Саміт калектыўнай бяспекі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.