Вы тут

Што робіцца для рэгулявання колькасці ваўкоў?


У сувязі з частымі выпадкамі з'яўлення дзікіх жывёл (у прыватнасці, ваўка) у малых населеных пунктах Міністэрства лясной гаспадаркі палічыла неабходным выступіць з тлумачэннямі па гэтай праблеме.


Сёлета па ініцыятыве Мінлясгаса і ў мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь былі арганізаваны і праведзены ўлікі колькасці ваўка на тэрыторыі ўсёй краіны. Пад абследаванне трапілі фонды паляўнічых угоддзяў, фонды запасу паляўнічых угоддзяў, тэрыторыі, у адпаведнасці з рэжымам аховы і выкарыстання якіх канфіскацыя дзікіх жывёл забаронена або абмежавана.

Па выніках усіх праведзеных улікаў колькасць ваўка па стане на 1 лютага гэтага года склала 2 113 асобін. У тым ліку на тэрыторыях: паляўнічых угоддзяў, якія арандуюцца, — 1 495 асобін; фонду запасу паляўнічых угоддзяў — 120 асобін; асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь (заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння), якія не ўваходзяць у фонд паляўнічых угоддзяў, — 117 асобін; зон адчужэння і адсялення Гомельскай і Магілёўскай абласцей — 191 асобіна; Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка — 190 асобін.

На падставе атрыманых даных аб колькасці ваўка вызначаны вобласці (Віцебская, Гомельская, Магілёўская) і адміністрацыйныя раёны (Браслаўскі, Гарадоцкі, Брагінскі, Хойніцкі, Веткаўскі, Кармянскі, Чачэрскі, Ельскі, Рэчыцкі, Лельчыцкі, Краснапольскі, Клімавіцкі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі), у якіх неабходна праводзіць першачарговыя мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці гэтага віду паляўнічай жывёлы.

Па даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў у 2016 годзе было здабыта 1 775 асобін ваўка. Сёння на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях паляванне на ваўка забаронена. Разам з тым у Беларусі воўк не знаходзіцца пад пагрозай знікнення, таму адсутнічае і неабходнасць у Плане кіравання яго папуляцыяй на тэрыторыі краіны.

З улікам існуючага ў цяперашні час негатыўнага ўздзеяння ваўкоў на жыццё, здароўе і маёмасць грамадзян, па хадайніцтве Мінлясгаса, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даручыў Мінпрыроды ў бягучым годзе дапрацаваць План кіравання папуляцыяй ваўка, у тым ліку ў частцы яго дзеяння не на ўсёй тэрыторыі краіны, а толькі на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і іншых тэрыторыях, дзе канфіскацыя дзікіх жывёл забаронена або абмежавана, і ўзгадніць яго з усімі зацікаўленымі ведамствамі.

Немалаважным фактарам з'яўляецца зацікаўленасць карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў і паляўнічых у здабычы ваўка. Але значныя матэрыяльныя затраты на арганізацыю і правядзенне паляванняў на ваўка не дазваляюць асобным карыстальнікам паляўнічых угоддзяў рэгулярна ажыццяўляць адпаведныя мерапрыемствы. У выніку гэта прыводзіць да распаўсюджвання драпежніка па тэрыторыі паляўнічых угоддзяў. Створаныя брыгады паляўнічых не могуць кругласутачна знаходзіцца ва ўгоддзях у чаканні з'яўлення ваўка.

Практыка дагаворных абавязацельстваў паміж карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў і сельскагаспадарчымі арганізацыямі (сялянска-фермерскімі гаспадаркамі) па матэрыяльным стымуляванні за канфіскацыю ваўка сёння не знаходзіць развіцця — з прычыны фінансавага становішча дадзеных сельскагаспадарчых арганізацый.

У гэтай сувязі па даручэнні Мінлясгаса карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў краіны ўстаноўлены розныя меры матэрыяльнага стымулявання за праведзеныя на тэрыторыі арандаваных паляўнічых угоддзяў мерапрыемствы па рэгуляванні колькасці драпежных жывёл (ваўка, лісіцы, янотападобнага сабакі). Да такіх мер адносяцца грашовыя ўзнагароды; забеспячэнне льгот пры рэалізацыі паляўнічых пуцёвак, дазволаў на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёвак да іх.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб воўк «не паказваў зубы»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?