Вы тут

Спецыялісты адказваюць на пытанні чытачоў аб рабоце ДАІ


«Ці сапраўды ДАІ Мінска аказвае паслугу пробнага тэсціравання ведаў ПДР?» Алег, г. Мінск

Адказвае старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна БАНАДЫК:

Цяпер ва ўсіх рэгіёнах Беларусі экзаменацыйнымі, рэгістрацыйна-экзаменацыйнымі падраздзяленнямі Дзяржаўтаінспекцыі аказваецца паслуга па забеспячэнні грамадзянам магчымасці праходжання пробнага тэсціравання ведаў Правілаў дарожнага руху. Тэсціраванне ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм і адмыслова распрацаваных білетаў з абноўленымі пытаннямі па Правілах дарожнага руху.

Тарыфы на аказанне такой паслугі ўсталёўваюцца ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў самастойна, зыходзячы з попыту і выдаткаў на аказанне гэтай паслугі.

* * *

«Дапамажыце разабрацца: якія зімовыя шыны адпавядаюць патрабаванням ДАІ?» Ганна, г. Слуцк

Адказвае старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска Вікторыя ЦАРУК:

Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць пазначаныя маркіраваным знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М + S», «М & S», «М S» або «All Seasons» і мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.

За несвоечасовае абсталяванне транспартных сродкаў зімовымі шынамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.22 ч. 5 КоАП Рэспублікі Беларусь, што цягне за сабой пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні. Калі ж на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, такі транспартны сродак будзе лічыцца няспраўным, і яму забараняецца ўдзельнічаць у дарожным руху.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.