Вы тут

Пасол Казахстана заканчвае дыпмісію ў нашай краіне


Шэсць гадоў Ергалі Булегенаў быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі. За гады яго работы нашы краіны сталі бліжэй адна да адной і ў эканамічным, і ў палітычным, і ў культурным плане. З нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі сустрэчу з паслом правёў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.


Спікер звярнуў увагу на шматбаковасць беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, адным з дасягненняў якога з'яўляецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. У яго межах зараз супрацоўнічаюць нашы краіны. Таксама ў гады работы Ергалі Булегенава быў падпісаны дакумент аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Казахстана. Нашы дзяржавы неаднойчы падтрымлівалі пазіцыю адно аднаго ў межах міжнародных арганізацый. Так было і на сесіі ПА АБСЕ, якая адбылася сёлета ў Мінску. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў і важнасць нарошчвання эканамічных кантактаў Беларусі і Казахстана: за дзевяць месяцаў бягучага года краіны здолелі выйсці на тавараабарот каля $500 млн.

У сваю чаргу Ергалі Булегенаў падзякаваў за высокую ацэнку яго дыпламатычнай работы. Ён выказаў упэўненасць, што ўзаемны тавараабарот Беларусі і Казахстана будзе расці і надалей. "Мы ўжо дасягалі амаль мільярднага тавараабароту ў 2014 годзе, і я, думаю, на наступны год рэальна, што такімі тэмпамі мы падыдзем да мільярда", — сказаў пасол.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Падзяка на развітанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?