Вы тут

У Бразіліі паліцэйскі ўвязаўся ў перастрэлку, трымаючы на руках дзіця


У бразільскім горадзе Кампа-Лімпу-Паўліста, штат Сан-Паўлу, супрацоўнік паліцыі ўвязаўся ў перастрэлку з узброенымі рабаўнікамі, трымаючы на руках маленькае дзіця, паведамляе выданне Thе Іndереndеnt.


Сяржант Рафаэль Соўза ў непрацоўны час зайшоў у аптэку з жонкай і дзіцем, каб купіць лекі. Калі яны знаходзіліся ў краме, у памяшканне ўварваліся двое рабаўнікоў. Соўза дастаў пісталет і стрэліў у аднаго з іх. Пазней ён растлумачыў следчым, што быў вымушаны адкрыць агонь першым, таму што меркаваў, што злачынцы заб'юць яго, калі даведаюцца, што ён працуе ў паліцыі. На запісе, зробленым камерай відэаназірання, відаць, як Соўза страляе на бягу, трымаючы на руках малое. Потым ён аддае дзіця жонцы, якая схавалася за стэлажамі з таварамі. Падчас перастрэлкі абодва рабаўнікі загінулі.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Супраць рабаўнікоў з пісталетам і... дзіцем

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.