Вы тут

Праект па раннім выяўленні раку шыйкі маткі стартаваў на Гомельшчыне


Пагадненне аб яго рэалізацыі падпісалі старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, прэзідэнт праектнай камісіі «Ротары клуб Ада Ладыджана» (Італія) Джузэпэ Нікалеці, старшыня грамадскага аб'ядання «Ротары клуб «Новая Ратуша» (Беларусь) Юрый Цвірко і дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аляксандр Ражко.


Рак шыйкі маткі з'яўляецца актуальнай праблемай для беларускіх жанчын ва ўзросце ад 35 да 65 гадоў. Штогод колькасць упершыню выяўленых выпадкаў прырастае. Ранняя дыягностыка гэтага віду раку ажыццяўляецца з дапамогай скрынінгу дадзенай узроставай групы. У межах праекта спецыялісты РНПЦ радыяцыйнай медыцыны плануюць абследаваць на працягу трох гадоў каля 14 тысяч жанчын у некалькіх раёнах Гомельшчыны (раёны пакуль вызначаюцца). Італьянскі «Ротары клуб» выдзеліць для такой мэты тры спецыяльныя прыборы — кальпаскопы, а таксама расходныя матэрыялы. Старшыня БСЖ Мар'яна Шчоткіна выказала надзею на тое, што супрацоўніцтва паміж бакамі ў галіне ўмацавання здароўя беларускага насельніцтва працягнецца ў іншых праектах.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Толькі для жанчын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?