Вы тут

У «Мастацкай літаратуры» выдадзены «Дзіцячы атлас Беларусі»


Такім кнігам, як «Дзіцячы атлас Беларусі», толькі што выдадзены ў «Мастацкай літаратуры», нельга не парадавацца. Аўтар тэксту, укладальнік Паліна Грынчанка зрабіла, здаецца, немагчымае — яна паспрабавала адказаць на сотні пытанняў, што задаюць дзеці ва ўзросце ад двух да дзесяці гадоў.


Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? Хто жыве ў норцы? А ці можа дыхаць жаба пад вадой? Я хачу вывучаць жывёл, як будзе называцца мая прафесія? Што такое варган? Дзе ў Беларусі можна знайсці скарбы? Самыя неймаверныя факты, яркія ілюстрацыі (арыгінал-макет выдання належыць кніжнаму графіку і дызайнеру кнігі Уладзіміру Жуку) сабраны пад адной вокладкай выдання, выпуск якога ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Шкада, што тыраж у кнігі ўсяго толькі 1500 асобнікаў. Такі «Дзіцячы атлас Беларусі» можна смела паказваць кожнаму з самых юных грамадзян краіны. Нават калі яны яшчэ зусім не ўмеюць чытаць.

Лаканічныя тэксты пра Тураўскія крыжы, курганы нашай Айчыны, мора Герадота, крыж Ефрасінні Полацкай, пра скарбы Напалеона, легендарнае балота Ельня, пра фантастычную істоту Цмока — для многіх яны стануць яшчэ і першым у жыцці ўрокам радзімазнаўства, урокам развіцця пачуцця цікаўнасці да роднага, да таго, што яднае сярэднявечча і сучаснасць. Згаданыя абсягі чытач адкрые ў раздзеле «Сем загадак Беларусі». А ўвогуле ў «Дзіцячым атласе Беларусі» нас чакаюць сустрэчы са звярамі і птушкамі, насякомымі і павукамі, жыхарамі вадаёмаў, раслінамі, грыбамі. Чакае падарожжа па абсягах народнай культуры, знаёмства з архітэктурнымі і гістарычнымі славутасцямі.

Добра было б, каб кнігу, прыдуманую і выкананую ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», заўважылі ў Міністэрстве адукацыі краіны і параілі звярнуць на яе ўвагу складальнікам праграм пазакласнага чытання. Паверце, «Дзіцячы атлас Беларусі» варты таго.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Загадкі, славутасці, народная культура

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.