Вы тут

Белпошта даставіць віншаванні ад Дзеда Мароза


Падарунак напярэдадні навагодніх свят ад казачнага чараўніка чакае, бадай, кожнае дзіця. Таму Белпошта па добрай традыцыі дапамагае здзейсніць мары — прымае заказы на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза».


Ёсць два варыянты. Можна заказаць пісьмо: у ім будзе паштоўка з віншаваннямі ад Дзеда Мароза, набор святочных вітражных наклеек і размалёвак-арыгамі. А калі выбраць падарунак, у дадатак да гэтага дзіця атрымае яшчэ і мяккую цацку — сімвал года — сабачку ў футры. Кошт пісьма пры перасылцы па Беларусі складае пяць рублёў, у краіны СНД і дальняга замежжа — дзесяць. Падарунак абыдзецца ў 23 і 31 рубель адпаведна.

Заказы па тэрыторыі Беларусі прымаюцца да 23 снежня, у краіны СНД і дальняга замежжа — да 1 снежня. Да 30 лістапада дзейнічае зніжка — 10 працэнтаў. Аформіць паслугу можна ў любым аддзяленні сувязі, у паштальёна ці праз інтэрнэт-сэрвіс.

Дарэчы, Дзед Мароз са Снягуркай таксама прымаюць віншаванні! У круглай зале сталічнага Паштамта для іх усталявана спецыяльная скрыня. Але лісты навагоднім героям можна адправіць і ў іх іншых аддзяленнях сувязі. Каб пісьмы дайшлі да чараўніка і яго ўнучкі, пішыце адрас правільна: Белавежская пушча, 225063, вёска Каменюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падарунак ад навагодняга чараўніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».