Вы тут

Таджыкістан прэзентаваў асноўныя напрамкі старшынства ў СНД у 2018 г.


Пасол Таджыкістана ў Беларусі, пастаянны паўнамоцны прадстаўнік пры статутных і іншых органах Садружнасці Казідаўлат Каімдодаў прэзентаваў канцэпцыю старшынства Таджыкістана ў СНД у 2018 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.


Фота: БЕЛТА

Сярод прыярытэтных напрамкаў старшынства Казідаўлат Каімдодаў адзначыў узмацненне ўзаемадзеяння краін СНД у ААН, іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацыях і рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця (зніжэнне ўзроўню беднасці, забеспячэнне чыстай вадой і недарагой чыстай энергіяй).

Таджыкістан мае намер зрабіць акцэнт на павышэнні ролі Садружнасці ў вырашэнні праблем, звязаных з забеспячэннем бяспекі і стабільнасці на паўднёвых межах інтэграцыйнага аб'яднання. Будзе ўмацоўвацца супрацоўніцтва па барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, неанацызмам, незаконным абаротам наркотыкаў, злачынствамі ў сферы эканомікі, па процідзеянні незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі.

Казідаўлат Каімдодаў паведаміў, што ў галіне энергетыкі прыярытэтнай задачай стане нарошчванне намаганняў па актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне энергазберагальных тэхналогій, аднаўленні паралельнай работы энергетычных сістэм і ўстойлівага механізма транзіту электраэнергіі. Пры гэтым адным з перспектыўных напрамкаў можа стаць асваенне аднаўляльных відаў і нетрадыцыйных крыніц энергіі, лічыць пасол.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аўтамабільным і чыгуначным перавозкам. "Лічым неабходным вывесці на якасна новы ўзровень вырашэнне пытанняў, звязаных з транзітам аўтамабільных і чыгуначных грузаў", - сказаў Казідаўлат Каімдодаў.

Акрамя таго, у прыярытэце - сфера сацыяльна-працоўных адносін і міграцыі. У прыватнасці, прадугледжваецца актывізаваць работу па стварэнні дзейснай сістэмы рэгулявання міграцыйных працэсаў, уключаючы абмен інфармацыяй аб патрэбнасцях у працоўных рэсурсах нацыянальных рынкаў працы, і адзінай сістэмы ўліку грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія ўязджаюць на тэрыторыі краін СНД.

У 2017 годзе ў Садружнасці старшынствуе Расія. Сустаршынёй у 2018 годзе выступіць Туркменістан.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?