Вы тут

Дэлегацыю Беларусі на саміце «Усходняга партнёрства» ўзначаліць Макей


Дэлегацыю нашай дзяржавы на саміце «Усходняга партнёрства» ў Бруселі (24 лістапада) узначаліць міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Шупляк, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.


«Беларускім бокам з удзячнасцю ўспрынята запрашэнне наведаць саміт на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, — сказаў Андрэй Шупляк, — што адлюстроўвае прагрэс у адносінах Беларусі з ЕС і пераход, пасля доўгага перыяду рознагалоссяў, у новы стан узаемадзеяння з ЕС як вельмі важным суседам, партнёрам па рашэнні пытанняў міжнароднай бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне і па пашырэнні гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння краін ЕС з Беларуссю».

У дыпламатычнай практыцы, адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства, візіт на найвышэйшым узроўні, як правіла, з'яўляецца кульмінацыяй узаемных намаганняў бакоў па развіцці супрацоўніцтва.

Беларусь зацікаўленая ў працягу ўдзелу ва «Усходнім партнёрстве» ЕС. Ён павінен стаць відавочна карысным для грамадзян Беларусі і ЕС, палегчыўшы ўмовы вядзення бізнесу, кантакты паміж людзьмі, сувязі ў розных сферах, падвысіўшы ўзровень аб'ектыўных ведаў адно пра аднаго.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Новы стан партнёрства

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.