Вы тут

Арэндатары кватэры на суткі абакралі мінчанку


У дзяжурную частку Кастрычніцкага РУУС сталіцы паступіла заява аб кватэрным крадзяжы з жылля па вуліцы Аэрадромнай. Гаспадыня растлумачыла, што прапалі яе зберажэнні. Іх яна захоўвала ў кватэры, якую здавала на суткі. Кватэраздымшчыку жанчына дазваніцца не змагла — нумар быў недаступны.


Праваахоўнікі ўстанавілі асобы вінаватых і пры сілавой падтрымцы байцоў СОБРа затрымалі. Гэта былі дзве дзяўчыны і хлопец. Яны здымалі кватэры на суткі на тэрыторыі сталіцы, а пасля іх ад'езду гаспадары жылля не далічваліся грошай, каштоўных рэчаў і бытавой тэхнікі. Пасля здзяйснення серыі кватэрных крадзяжоў тройка з'ехала з Мінска ў Маскву на таксі, дзе і патраціла скрадзеныя сродкі. Праз нейкі час яны вярнуліся ў Мінск, знялі на суткі прыватны дом, дзе іх і затрымалі. У гэты момант у іх быў выяўлены скрадзены тэлевізар, а таксама рэчы, набытыя на скрадзеныя грошы. Было ўстаноўлена, што затрыманыя асобы маюць дачыненне да шэрагу злачынстваў маёмаснага характару на тэрыторыі сталіцы. Ім можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Здымалі на суткі, кралі назаўсёды

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.