Вы тут

Спікер верхняй палаты аб эканамічных кірунках развіцця краіны


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч правёў пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. Падчас яго былі разгледжаны праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.


Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што названыя дакументы ахопліваюць трэці год бягучай пяцігодкі. Важна разглядаць іх у пакеце з улікам задач, якія трэба будзе вырашыць у 2019—2020 гадах. «Трэба звярнуць асаблівую ўвагу, наколькі ўсе гэтыя працэсы гарманізаваны ў рамках ЕАЭС, Саюзнай дзяржавы, наколькі ўлічаны знешнія фактары — кошты на энерганосьбіты, умовы гандлю і іншыя важныя пытанні», — падкрэсліў ён.

На пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі было адзначана, што паскарэнне росту колькасці занятых у эканоміцы павінна стаць мэтавай задачай на наступны год для ўсёй вертыкалі ўлады, а паказчык занятых у эканоміцы — увайсці ў пералік найважнейшых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Удзельнікі пасяджэння таксама звярнулі ўвагу на важнасць мер па павышэнні навукаёмістасці ВУП, фарміраванні разгорнутых мэтавых задач навукова-тэхнічнага развіцця.

Па выніках пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі спікер звярнуў увагу на некалькі пытанняў, у тым ліку на забеспячэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх вытворчасцяў. «Наша прамысловасць, сельская гаспадарка, энергетыка павінны вырабляць высокаліквідны тавар, які будзе запатрабаваным на знешніх рынках. Пры гэтым трэба разумець, што мы вырабляем тавары, якіх у свеце перавытворчасць», — падкрэсліў ён. Неабходна вытрымліваць высокую канкурэнцыю, а для гэтага трэба ўкладаць грошы ў далейшае развіццё. З улікам нарастаючай канкурэнцыі і навукова-тэхнічнага прагрэсу мэтазгодна перагледзець падыходы па развіцці рэальнага сектара эканомікі. Важна таксама ўдакладніць прыярытэты навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, ацаніць эфектыўнасць работы інавацыйных фондаў. Старшыня Савета Рэспублікі падтрымаў ідэю аб больш шырокім удзеле камерцыйных банкаў у рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пяцігодка прайшла амаль напалову

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.