Вы тут

Міхаіл Мясніковіч паўдзельнічаў у выбарах НАН


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар Міхаіл Мясніковіч узяў удзел у сесіі Агульнага сходу НАН, прысвечанай выбарам акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гэта падзея — адна з ключавых у Год навукі.


«Я ўважліва вывучыў кандыдатуры, і мяне радуе, што многія з іх сапраўды стварылі добрыя навуковыя школы ў перспектыўных галінах, унеслі ўклад у падтрымку рэальнага сектара эканомікі, развіццё навуковай сферы. Мне ўяўляюцца асабліва перспектыўнымі пытанні, звязаныя з біятэхналогіямі, медыцынай, асабліва з высокімі тэхналогіямі ў медыцыне. Цяпер для нас асабліва актуальная хімія палімераў, бо мы перапрацоўваем вялікія аб'ёмы нафты, а нашай хімічнай прамысловасці для вытворчасці хімвалокнаў патрэбныя араматычныя вуглевадароды ў якасці сыравіны», — такое меркаванне выказаў парламентарый.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Навука ў падтрымку эканомікі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.