Вы тут

Элементы былых дзіцячых пляцовак адправілі на перапрацоўку


Пляцоўкі былі асаблівыя, не падобныя на тыя, што ўстанаўліваюць зараз. Яны ўяўлялі сабой жалезабетонныя аркі, рампы, прылады для лажання, на якія не ўсе бацькі адважваліся пускаць дзяцей, нават калі яны былі яшчэ новыя. А цяпер і пагатоў.


Канструкцыі пакасіліся, фарба на іх злезла, нават вонкавы выгляд навявае сум. Паставілі іх амаль 30 гадоў таму, калі названая вуліца толькі забудоўвалася. Цяпер ужо дзеці, што гулялі побач, водзяць на новыя пляцоўкі сваіх дзяцей. На шчасце, гэтыя новыя ў названым мікрараёне ёсць.

Камунальнікі даўно збіраліся прыбраць элементы старых пляцовак, але рукі не даходзілі — пакуль іх не прыспешыла пракуратура. Зараз праведзены дэмантаж жалезабетонных і металічных элементаў, адпрацаваны матэрыял былой інфраструктуры вывезлі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Адпрацаваны матэрыял

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».