Вы тут

Самую вялікую ў Беларусі калекцыю ёлачных цацак прадставяць у Гомелі


Самая вялікая ў Беларусі калекцыя ёлачных упрыгажэнняў будзе прадстаўлена на выстаўцы "Музей ёлачных цацак", якая адкрываецца 24 лістапада ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведаміла дырэктар музея дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" Аксана Торапава.


Фота: newpix.ru

Уладальнік калекцыі Андрэй Бягун пабываў у 52 краінах свету. З кожнага падарожжа ён стараўся прывозіць цацку, якая выкарыстоўвалася ў канкрэтнай краіне для ўпрыгажэння дрэў-сімвалаў навагодніх і калядных свят. Гэтыя рарытэты калекцыянер купляў у магазінах, але часцей у антыкварных крамах і на так званых "блышыных рынках".

У яго зборы некалькі тысяч ёлачных упрыгажэнняў. Паводле ацэнак экспертаў, поўны кошт калекцыі $800 тыс., прычым цана самага дарагога экспаната складае каля $7 тыс. "У музеі будзе выстаўлена частка з іх, але, думаю, гэтага дастаткова, каб атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сузірання цацак, у якіх адлюстраваны калядная мода розных краін свету", - адзначыла Аксана Торапава.

Казачная навагодняя феерыя разгорнецца ў трох залах цэнтральнай часткі палацавага ансамбля і зойме практычна палавіну другога паверха будынка. Таксама наведвальнікаў чакае экскурс у гісторыю навагодніх упрыгажэнняў, сакрэты іх стварэння, асаблівасці святкавання Каляд і Новага года ў розных кутках свету, пошта Дзеда Мароза.

Непасрэдна на выстаўцы можна будзе набыць цацкі на ёлку, а знатакі эксклюзіўных варыянтаў змогуць прыняць удзел у майстар-класах па роспісе ёлачных упрыгажэнняў.

Кошт наведвання выстаўкі: Br6 (дарослы білет), Br4 (ільготны білет, групавы білет для груп ад 10 чалавек).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».