Вы тут

Памёр пісьменнік Эдуард Скобелеў


У 82 гады памёр аўтар «Прыгод Арбузіка і Бябешкі». Вядома, што Эдуард Скобелеў памёр у Мінску.


Эдуард Скобелеў быў вядомым беларускім пісьменнікам і публіцыстам, паэтам, літаратуразнаўцам і крытыкам. Нарадзіўся ў Мінску 8 снежня 1935 года. Бацька будучага пісьменніка быў вайскоўцам.

У 1959 годзе Скобелеў скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Пачаў друкавацца з 1964 года. А ў 1970 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

Скобелеў пісаў сур'ёзныя і дзіцячыя кнігі. Найбольшую папулярнасць атрымалі яго творы для дзяцей: «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі», «У краіне зеленахвостых» і «Дзіўныя прыгоды пана Дылі і яго сяброў Чосека і Ганзасека».

sb.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.