Вы тут

Прэзідэнт: Эканоміка расце, але падстаў для самазаспакаення няма


У беларускай эканоміцы ў 2017 годзе намеціўся некаторы рост, але падстаў для самазаспакаення няма, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на дакладзе ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што 2018 год будзе асаблівым. Трэба будзе пераадолець адставанне, дапушчанае ў 2016 годзе, і выйсці на траекторыю пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

"У гэтым годзе намеціўся нейкі рост эканомікі, ёсць пазітыўныя зрухі ў яе ключавых галінах. Унутраны валютны рынак устойлівы. Сальда знешняга гандлю станоўчае. Мы нарасцілі золатавалютныя рэзервы, аднаўляем аб'ёмы экспарту. Тым не менш падстаў для самазаспакаення быць не можа. Эканоміка за 2015- 2016 гады страціла 6%. Сёлета адыгралі толькі 2%, што відавочна недастаткова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, узнікае заканамернае пытанне: чаму пры росьце ВУП няма запланаванага павелічэння даходаў насельніцтва? "Я не настойваю на тым, каб гэта быў завоблачны рост - прымальны просты, і ён вызначаны. Нават за два гады мы не аднавілі ўзровень, які быў у канцы мінулай пяцігодкі. Ды і з выкананнем майго даручэння па дасягненні сярэдняй заработнай платы ў тысячу рублёў шмат пытанняў і праблем. У сувязі з гэтым што мы мяркуем у гэтай частцы на 2018 год? " - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно важнае пытанне - занятасць насельніцтва. Тут, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, таксама не ўсё добра. "Урад дакладвае аб 50 тыс. новых працоўных месцаў, але ў той жа час, як канстатуюць статысты, колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на працу на 43 тыс. чалавек - два сярэднія раёны Беларусі. Лік занятых у эканоміцы павінен расці. Без гэтага распавядаць пра макрастабільнасць сэнсу не мае", - падкрэсліў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.