Вы тут

Дабрачынная акцыя "Кірмаш дабра" пройдзе 21 лістапада ў БДУ


Месца правядзення — галоўны корпус БДУ, размешчаны па адрасе праспект  Незалежнасці, 4. Пачатак у 12.00.


Фота: studlive.by

Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці. Стаць удзельнікам дабрачыннага мерапрыемства могуць усе ахвотныя. У якасці аплаты будуць прымацца канцылярскія тавары, сродкі асабістай гігіены, мастацкія кнігі, якія будуць накіраваныя дзецям з сацыяльных устаноў і малазабяспечаных сем'яў. Прадукцыя кірмашу ацэньваецца “сэрцамі”, колькасць якіх адпавядае кошту абменнага тавару.

На дабрачынным кірмашы можна будзе набыць вырабы ручной работы, выкананыя супрацоўнікамі і студэнтамі БДУ: маляваныя паштоўкі, упрыгажэнні з розных матэрыялаў, мыла, размаляваны посуд, навагоднія цацкі. Акрамя таго тут будуць прапаноўвацца і кандытарскія прысмакі: імбірныя пернікі, слаёныя круасаны, венскае печыва. Плюс сертыфікаты на фотасесіі, прычоскі і партрэты. Таксама будуць арганізаваны майстар-класы па заплятанні  валасоў і пляценні стужачных бранзалетаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр валанцёрскай дзейнасці БДУ, створаны ў жніўня бягучага года. На дадзены момант у яго уваходзяць дзевяць валанцёрскіх аб'яднанняў. Агульная колькасць валанцёраў БДУ складае 274 чалавекі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?