Вы тут

Працягнуты прыём заявак на конкурс маладзёжных праектаў


Міністэрства адукацыі Беларусі і кампанія МТС працягнулі прыём заявак на II Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў “Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу”. Свае ідэі навучэнцы і студэнты могуць прапанаваць па 22 лістапада ўключна.


Праекты на конкурс ужо прадставілі больш за тры дзесяткі каманд з усіх куткоў Беларусі. Некаторыя з іх будуць змагацца за перамогу адразу ў некалькіх намінацыях. Паўфінал конкурсу пройдзе 29 лістапада ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставы-форуму "Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі". Журы, а гэта кіраўнікі вядомых кампаній і прадстаўнікі вядучых навучальных устаноў краіны, абяруць лепшыя праекты ў чатырох намінацыях:

  • “Лепшы інавацыйны праект для вучняў і студэнтаў";
  • “Лепшы інавацыйны праект для бацькоў”;
  • “Лепшы інавацыйны праект для педагогаў”;
  • “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”.

Конкурс маладзёжных праектаў праходзіць у рамках пагаднення, заключанага ў гэтым годзе аператарам МТС і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Партнёрамі выступаюць кампанія Huawei, Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі  і Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій.

Ідэі, аформленыя ў прэзентацыю, можна размясціць на сайце конкурсу або адправіць па электроннай пошце на адрас yip@unibel.by. Пераможцаў абвесцяць 15 снежня. Фіналістаў чакаюць прызы ад МТС і партнёраў конкурсу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».