Вы тут

Затрыманы начальнік аддзела архітэктуры Бабруйскага гарвыканкама


Упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці заведзена крымінальная справа ў дачыненні да начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Бабруйскага гарвыканкама, які падазраецца ў выкарыстанні службовых паўнамоцтваў у карыслівых мэтах, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.


Фота: shkolazhizni.ru

Супрацьпраўныя дзеянні службовай асобы выяўлены супрацоўнікамі АБЭЗ УУС Бабруйскага гарвыканкама. Устаноўлена, што службовая асоба прымала ад дырэктараў камерцыйных структур у якасці хабару таварна-матэрыяльныя каштоўнасці за ўзгадненне архітэктурных праектаў.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя следствам па ч.1 і ч.2 арт.430 (атрыманне хабару) КК.

"У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя. Праводзяцца першапачатковыя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці кіраўніка. Следчымі вывучаюцца і аналізуюцца адпаведныя дакументы", - сказала Аксана Салянюк.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.