Вы тут

Аляксандр Лукашэнка налета плануе наведаць Грузію


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першым паўгоддзі 2018 года плануе наведаць Грузію. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў сёння на сустрэчы са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што візіт грузінскіх парламентарыяў ўпісваецца ў чараду тых сустрэч, якія нядаўна адбыліся з прадстаўнікамі Грузіі. Гэтыя сустрэчы, вядома, накіраваныя на падрыхтоўку афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Грузію ў першай палове будучага года.

"Мы пра гэта дамовіліся і зараз актыўна працуем разам з вамі па напаўненні маючага адбыцца візіту, каб застаўся след, перш за ўсё ў эканоміцы, у гандлі паміж нашымі дзяржавамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У 2016 годзе беларуска-грузінскі тавараабарот склаў $ 72 млн, з якіх экспарт - $ 57,4 млн (рост у 2,6 раза). Сальда з'яўляецца станоўчым - $41,6 млн. За дзевяць месяцаў гэтага года тавараабарот дасягнуў $ 72,6 млн. Бакі ўпэўнена працуюць над пашырэннем гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння па многіх напрамках.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.