Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыя па літаратуры, выстава Ганны Сілівончык, «Капялюшны вернісаж», канцэрт кельцкай музыкі і майстар-клас па прыгатаванні піцы – афіша «Звязды» з 20 па 26 лістапада.


Лекцыі Bookster з МТС

Фота: citylifejoy.com

Дзе: пляцоўка Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а)

Калі: 20 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 7 р.

Са знакамітымі творамі вас пазнаёмяць прафесійныя выкладчыкі і аматары літаратуры. У межах курса аб'ядналіся розныя погляды і манера выкладання, таму кожны знойдзе лекцыі на свой густ.

Заняткі праходзяць у фармаце кніжнага клуба: 45 хвілін вы слухаеце лектара, а затым вас запрашаюць абмеркаваць твор.

20 лістапада вас чакае пісьменнік Віктар Марціновіч з лекцыяй пра твор «Узроўні жыцця» (Джуліян Барнс).


Выстава «Капялюшны вернісаж»

Фота: БЕЛТА

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 3 снежня

Колькі каштуе: 3 р., для школьнікаў – 1.50 р., для студэнтаў і пенсіянераў – 2.50 р.

Штогадовая выстава «Капялюшны вернісаж» дызайнераў з Беларусі і блізкага замежжа адкрылася сёлета 15 лістапада ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно.

Тут прадстаўлены работы каля 30 удзельніц. Прычым, не толькі майстроў капялюшнай справы. Экспазіцыю ўпрыгожваюць таксама карціны, лялькі і аксэсуары ў выглядзе жаночых упрыгожванняў, пальчатак і сумачак, які выраблены ўручную.


Выстава «Віза ў Вырай»

Дзе: Галерэя мастацтваў «Прадмесце» (вул. Старажоўская, 6)

Калі: па 30 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Галерэя «Прадмесьце» запрашае наведаць выставу Ганны Сілівончык «Віза ў Вырай».

Вобразы птушак нездарма так часта сустракаюцца ў карцінах мастачкі. Натхняючыся вядомымі міфамі, легендамі і паданнямі, пераплятаючы і параўноўваючы гісторыі розных часоў і народаў, мінулае і сучаснасць, архетыпічнае і суб'ектыўнае, Ганна Сілівончык складае новыя казкі, творыць уласную міфалогію.


Канцэрт кельцкай музыкі

Дзе: музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8)

Калі: 22 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 5 р.

У канцэрце прымуць удзел: гурт Ejrut, фолк-гурт The last shilling and friends, які існуе з 2007 г., гурт Cluaran, якi выконвае традыцыйныя мелодыі, танцы, песні на кельцкай (шатландскай і ірландскай) мове.

Спецыяльны госць вечара – Канстанцін Мішур з традыцыйным ірландскім стэпам.


Майстар-клас па прыгатаванні піцы

Дзе: забаўляльны цэнтр «Дыназаўрыя» (вул. Прытыцкага, 29)

Калі: 24 лістапада, 18:00

Колькі каштуе: 15 р.

Забаўляльны цэнтр запрашае ўсіх маленькіх гасцей на смачны і цікавы майстар-клас.

Пакуль піца будзе запякацца, усе кулінары прымуць удзел у інтэрактыўнай забаўляльнай праграме з конкурсамі, гульнямі і танцамі.


Музей-фабрыка ёлачных цацак

Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: да 15 студзеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., дзеці – 5 р.

Экспазіцыя музея, кошт якой ацэньваецца ў 800 тысяч долараў, у гэтым годзе папоўнілася філіялам мінскай фабрыкі ёлачных цацак «Грай». Такога вы яшчэ не бачылі: майстры будуць распісваць, рэзаць, ляпіць і рыхтавацца да святаў прама на вачах у наведвальнікаў музея-фабрыкі. Тут жа можна будзе набыць упрыгажэнні ручной працы: у кошт квітка ўключана зніжка на куплю ў краме музея-фабрыкі.

Кожны наведвальнік інтэрактыўнага музея пройдзе шлях даўжынёй у 500 метраў, пазнаёміцца ​​з 1000 артэфактамі. Многія з экспанатаў інтэрактыўныя. Гэта значыць, удзельнічаць, гуляць, чапаць, фатаграфаваць можна і трэба.


Выстава «Робаты і трансформеры»

Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: да 15 студзеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 11 р., дзеці – 9 р.

На выставе вас чакаюць 26 робатаў, ад самага высокага (4.5 метра) да метровых малых, трансформеры, дэсэпціконы, Атам з жывой сталі, робат з Ціхаакіянскай мяжы, баксёры і робаты, якіх можна і трэба гладзіць.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.