Вы тут

Старшыня КНР правёў перамовы з прэзідэнтам Панамы


Хуан Карлас Варэла знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам. 


Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы ў Доме народных сходаў у Пекіне з прэзідэнтам Панамы Хуанам Карласам Варэла, які знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Сі Цзіньпін адзначыў, што Варэла - першы прэзідэнт Панамы, які наведаў з візітам КНР, а таксама першы лідар лацінаамерыканскай краіны, які прыбыў у Кітай з візітам пасля ХІХ з'езда КПК. Кіраўнік КНР ад народу краіны выказаў гарачыя прывітанні Варэле. Той, са свайго боку, заўважыў, што нарэшце ён у якасці прэзідэнта Панамы здзяйсняе гістарычны візіт у Кітай, рэалізаваўшы сваю сваю даўнюю мару, і для яго гэтая паездка звязана з пачуццём асаблівага гонару. Ён зноў урачыста заявіў, што Панама непахісна прытрымліваецца палітыкі аднаго Кітая і падтрымлівае мірнае ўз'яднанне Кітая.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што дружалюбныя кантакты паміж народамі Кітая і Панамы маюць больш чым 160-гадовую гісторыю. Бакі ўстанавілі дыпламатычныя адносіны на аснове прынцыпу аднаго Кітая, тым самым рэалізаваўшы запаветнае жаданне некалькіх пакаленняў кітайцаў і панамцаў. З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін кантакты і супрацоўніцтва паміж краінамі па ўсіх напрамках імкліва прасоўваюцца, і гэта можна назваць выдатнай з’явай, указаў старшыня КНР. 

Кіраўнік КНР падкрэсліў, што Кітай і Панама павінны стаць раўнапраўнымі сябрамі, якія давяраюць адзін аднаму. Бакі павінны ў паскораным рэжыме фармаваць асноўныя рамкі для развіцця двухбаковых адносін і дамагацца ўсебаковай стыкоўкі ў будучыні паміж рознымі нацыянальнымі структурамі. Кітаю і Панаме варта, кіруючыся ініцыятывай сумеснага будаўніцтва "Пояса і Шляху", узмацняць стыкоўку нацыянальных стратэгій і трансфармаваць свае узаемадапаўняльныя перавагі ў перавагі ўсебаковага супрацоўніцтва. 

Важна як мага хутчэй дамагчыся вынікаў у супрацоўніцтве па такіх напрамках, як марскія справы, будаўніцтва інфраструктуры, гандаль, інвестыцыі і фінансы, а таксама актыўна разгортваць абмены і супрацоўніцтва ў адукацыі і турызме, сказаў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, Кітай мае намер цесна ўзаемадзейнічаць з Панамай на міжнародным і рэгіянальным узроўні і падтрымлівае далейшы актыўны ўплыў Панамы на ўвесь працэс супрацоўніцтва паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай. 

Хуан Карлас Варэла заявіў, што сяброўства паміж Панамай і Кітаем мае доўгую гісторыю. Народ Панамы ў поўнай меры ўхваляе рашэнне аб усталяванні дыпламатычных адносін з Кітаем. Гэта адпавядае інтарэсам абодвух народаў і будзе спрыяць нацыянальнаму развіццю Панамы і паляпшэнню ўмоў жыцця насельніцтва краіны. За мінулыя 5 месяцаў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Панамай і Кітаем у двухбаковым супрацоўніцтве былі дасягнуты знамянальныя поспехі, якія заклалі трывалы падмурак для доўгатэрміновага развіцця панамскага-кітайскіх адносін і зноў пацвердзілі правільнасць рашэння аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж краінамі. Хуан Карлас Варэла выказаў упэўненасць, што яго візіт дазволіць паглыбіць двухбаковыя адносіны. Панама, сказаў ён, мае намер разам з Кітаем цесна кантактаваць на высокім узроўні, прасоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па такіх напрамках, як гандаль, інвестыцыі, фінансы, скарачэнне беднасці і інфраструктура, умацоўваць каардынацыю ў ААН і іншых шматбаковых пляцоўках. 

Панама хоча стаць важным сябрам Кітая ў Лацінскай Амерыцы і актыўна садзейнічаць развіццю адносін паміж КНР і Лацінскай Амерыкай. Панама актыўна падтрымлівае вылучаную Сі Цзіньпінам вялікую ініцыятыву "Пояса і шляху" і гатовая выкарыстаць перавагі свайго асаблівага геаграфічнага становішча для ўдзелу ў фармаванні марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя, сказаў панамскі прэзідэнт. Хуан Карлас Варэла павіншаваў Кітай з паспяховым завяршэннем ХІХ з'езда КПК, а Сі Цзіньпіна - з паўторным выбраннем на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК. Кіраўнік Панамы адзначыў, што ХІХ з'езд КПК пазначыў амбіцыйны план будучага развіцця Кітая, які мае прынцыповае значэнне як для КНР, так і для ўсяго свету. Пасля перамоў Сі Цзіньпін і Хуан Карлас Варэла  прысутнічалі на падпісанні дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж Кітаем і Панамай ў такіх сферах, як сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", эканоміка, гандаль, інвестыцыі, марскія перавозкі, працоўныя рэсурсы, прамысловыя паркі, сельская гаспадарка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».