Вы тут

Інфармацыя аб нерухомасці даступная ў мабільнай праграме


На самай справе «МОЙ КУТ» дазволіць карыстальнікам на працягу некалькіх секундаў атрымаць інфармацыю пра такія характарыстыкі, як плошча аб'екта і яго прызначэнне. Першапачаткова пошук будзе ажыццяўляцца па інвентарным (кадастравым) нумары аб'екта нерухомасці. Запыт будзе апрацоўвацца ў рэжыме рэальнага часу. Усе звесткі будуць брацца з цэнтральнага банка даных рэгістра нерухомасці.


Для карыстальнікаў, якія пройдуць дакладную рэгістрацыю (верыфікацыю), у праграме будзе даступна магчымасць атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра аб'ект нерухомасці ў выглядзе простага інфармацыйнага паведамлення. Актуальныя на момант адпраўкі запыту даныя будуць падавацца на электронную пошту ў выглядзе файла з электронна-лічбавым подпісам.

Інфармацыя пра характарыстыкі аб'екта, наяўнасць або адсутнасць абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на яе, прававы рэжым аб'екта будзе давацца на платнай аснове.

Канцэпцыя мабільнай праграмы ўжо атрымала станоўчыя водгукі на ХХІV Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТИБО-2017». Мабільная праграма стваралася з разлікам на самае шырокае кола карыстальнікаў. Акрамя фізічных асоб, яна, напэўна, зацікавіць з пункту гледжання прафесійнага выкарыстання адвакатаў, антыкрызісных кіраўнікоў, удзельнікаў рынку нерухомасці, работнікаў юрыдычных, бухгалтарскіх або эксплуатацыйных службаў, юрыдычных асоб, іншых удзельнікаў рынку нерухомасці або ўладальнікаў нерухомасці. У далейшым плануецца паступовае пашырэнне функцыянальных магчымасцяў праграмы.

У мэтах паляпшэння якасці зямельнага адміністравання і абароны інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання з 1 чэрвеня 2016 года па цяперашні час сабраны, прааналізаваны і размешчаны на афіцыйным сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва статыстычныя даныя пра колькасць зямельных спрэчак, разгледжаных судамі першай інстанцыі ў 2016 годзе, а таксама пра колькасць здзелак куплі-продажу ў дачыненні да аб'ектаў нерухомай маёмасці, зарэгістраваных у 2016 годзе.

Мабільная праграма прызначаная для аўтаматызацыі аказання паслуг спажыўцам і забеспячэння аператыўнага ўзаемадзеяння з сістэмай арганізацый па рэгістрацыі пры атрыманні паслуг, распрацавана Нацыянальным кадастравым агенцтвам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі і ўжо даступная для спампавання на пляцоўцы Gооglе Рlау.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Уся нерухомасць у анлайне

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.