Вы тут

Як у якасці асноўнага рэсурсу эфектыўна выкарыстоўваць зямлю


Мы пагаварылі са старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем ЛІНЕВІЧАМ аб тым, як статус сельскагаспадарчага рэгіёна адбіваецца на эканоміцы.


— Анатоль Канстанцінавіч, як вы ацэньваеце сітуацыю ў раёне?

— Наш галоўны рэсурс — зямля. У гэтай мясцовасці яна мае высокі бал, і мы проста абавязаны выкарыстоўваць гэты фактар.

Па папярэдніх прагнозах, аб'ём валавога прадукту сёлета ў параўнанні з 2016-м павінен скласці 105%. Дадалі у асноўным у раслінаводстве — каля 110%. Ад яго наўпрост залежыць жывёлагадоўля, таму ў першую чаргу трэба навесці парадак на зямлі і атрымаць максімальны вынік, чым мы і займаемся.

Пакуль доля жывёлагадоўлі складае 60%, але ў планах — давесці гэты паказчык да 80%. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне каля 62,5 тысячы, за год стала большым на 4,5 тысячы. Мэта — галава на гектар, а для гэтага колькасць жывёлы трэба павялічыць на 30%, такімі тэмпамі гэта можна зрабіць за 3—5 гадоў.

— Ці чакаецца рэарганізацыя гаспадарак?

— Калі я прыйшоў да кіравання раёнам больш за паўтара года таму, у нас было 20 гаспадарак, да канца года павінна застацца 15. І я думаю гэта правільна, паколькі буйной гаспадаркай плошчай каля 8—10 тысяч гектараў цалкам можна кіраваць. Для гэтага толькі трэба сканцэнтраваць жывёлу, а значыць, пабудаваць жывёлагадоўчыя комплексы. Зараз узводзім тры, яшчэ два нядаўна дабудавалі інвестары — і гэта не мяжа. Дарэчы, зараз у раёне сем гаспадарак, якія маюць інвестара.

— Што трэба, каб сельскай гаспадарцы быць «у плюсе»?

— Дастаткова прыкладаў эфектыўнай працы на зямлі і добрых гаспадарак, якія самі сябе забяспечваюць і пастаянна развіваюцца. Для гэтага ў краіне створаны добрыя ўмовы. Але не ўсе гаспадаркі выкарыстоўваюць гэта своечасова. Тут многае залежыць ад кіраўніка: калі ён актыўны і кемлівы, то карысныя новаўвядзенні на прадпрыемстве ўкараняюць аднымі з першых. Такія гаспадаркі заўсёды на плаве. Але гэта яшчэ не ўсё: галоўны сакрэт поспеху —трэба шмат працаваць.

— Вы закранулі тэму асобы кіраўніка. Якімі якасцямі, на ваш погляд, ён павінен валодаць?

— На гэтае пытанне няма ўніверсальнага адказу. Сярод дырэктараў гаспадарак у раёне практычна палову можна аднесці да моладзі. У іх ёсць вялікае жаданне дамагчыся поспеху, энергія, у той час як больш сталыя кіраўнікі бяруць жыццёвым вопытам. У цэлым атрымаць хуткі вынік ад маладога кіраўніка складаней, бо яму трэба час, каб сабраць каманду. Па сваім досведзе скажу, што калектыў — гэта адзін з самых важных фактараў паспяховай работы прадпрыемства. Ідэй у дырэктара можа быць мноства, але ж іх трэба данесці да кожнага.

Скарыстаўшыся магчымасцю, хачу павіншаваць усіх работнікаў вёскі і перапрацоўкі з прафесійным святам. Можна сказаць, што гэта людзі, якія заўсёды на перадавой, таму ім пастаянна трэба быць сабранымі і адказнымі. Нярэдка даводзіцца ахвяраваць асабістым, не так шмат, як хацелася б, удзяляць увагі сям'і, каб адбылося грамадскае. Але менавіта такі падыход дае вынік. Хачу пажадаць усім моцнага здароўя, сіл, плёну і дабрабыту!

Дар'я КАСКО

kasko@zviazda.by

Фота Яўгеня ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: «Галоўны сакрэт — працаваць»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».