Вы тут

Мінск наведалі члены Каардынацыйнай камісіі ЕАК


У сталіцы пабываў галоўны кансультант ЕАК па правядзенні Еўрапейскіх гульняў Пірс О'Калаган, эксперт ЕАК па маркетынгу і камерцыйных пытаннях Эндру Крэйг і эксперт ЕАК па пытаннях медыцыны і допінгавага кантролю Памэла Венінг.


У штаб-кватэры НАК Беларусі ў рамках візіту адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыйнага камітэта, дырэкцыі і нацыянальных федэрацый па відах спорту.

Эксперт ЕАК па пытаннях медыцыны і допінгавага кантролю Памэла Венінг адзначыла, што прыехала ў Мінск, каб сустрэцца з адказнымі асобамі медыцынскіх і антыдопінгавых службаў, абмеркаваць іх планы і даць своечасовыя парады.

— Я наведала некалькі бальніц і медыцынскіх цэнтраў і магу сказаць, што арганізатары працуюць у правільным кірунку і ў добрым тонусе, і пры такім тэмпе да Гульняў усё павінна быць гатова. Вядома, пры падрыхтоўцы да Еўрапейскага форуму 2019 года вам неабходна звярнуць увагу на вопыт Баку, але не цалкам яго капіраваць, яшчэ раз дэталёва вывучыць і адаптаваць да вашай сітуацыі, — падзялілася сваімі ўражаннямі Памэла Венінг.

Каля 50 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі штодня будзе задзейнічана падчас правядзення турніру. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Саўко.

— Створаны падкамітэт па пытаннях медыцынскага забеспячэння спартыўнага еўрафоруму. Улічваючы рэкамендацыі ЕАК, перакладзены медыцынскі і фармакалагічны дапаможнікі, якія выкарыстоўваліся на першых Еўрагульнях у Баку. Таксама беларускія медыкі падрыхтавалі свой дапаможнік на рускай мове, які будзе перакладзены на іншыя замежныя мовы. У Міністэрства аховы здароўя ёсць сумесныя планы ўзаемадзеяння з МНС, МУС і іншымі ведамствамі, якія задзейнічаны ў арганізацыі другіх Еўрагульняў, — расказала спецыяліст.

Важны аспект пры падрыхтоўцы медыцынскага забеспячэння — работа з персаналам. На цяперашні момант ідзе распрацоўка штатнага раскладу медработнікаў з улікам кожнага аб'екта.

Валанцёры, якія задзейнічаны ў медзабеспячэнні, будуць адабраны з медыцынскіх ВНУ, яны павінны валодаць англійскай мовай. Падчас правядзення спаборніцтваў дапамагаць будуць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі і брыгады медпунктаў з прыцягненнем валанцёраў. У месцах пражывання ўдзельнікаў і афіцыйных асоб дапамогу будуць аказваць у траўмапунктах, работу якіх арганізуюць кругласутачна.

Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена тэме санітарна-эпідэміялагічнага кантролю ежы і вады.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».