Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага



Я ніколечы не жыў без хлеба —

Хоць крышанчык, ды ў кішэні быў.

Ўдосталь мне было зямлі і неба,

І ваду з крыніцы ўдосыць піў.

 

Шчыра хлеб дзяліў я з незнаёмым,

Птушкам неба шчодра раздаваў,

Да крыніц заўжды ішоў з паклонам,

Бедаваў, ды веры не губляў...

 

Ні пра што ў мінулым не шкадую,

Але ўсё аддам, каб толькі зноў,

Зноў малым ступіць на сцежку тую,

Дзе з матуляй басанож ішоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».