Вы тут

У акадэмікаў — папаўненне


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі выбараў новых правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў.


На 13 вакансій акадэмікаў было 29 кандыдатаў, а на 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў — 104 прэтэндэнты. Усім ім прыйшлося прайсці шматступеньчатую сістэму адбору, у тым ліку выбары ў аддзяленнях навук.

Самы вялікі конкурс быў адзначаны сярод кандыдатаў на званне акадэміка па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» (дзевяць чалавек на месца). Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Машынабудаванне» (дзесяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання былі абраны 5 правадзейных членаў (акадэмікаў) і 22 члены-карэспандэнты.

Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі праводзяцца адзін раз на 2,5—3 гады ў межах існуючых вакансій па спецыяльнасцях, якія зацвярджаюцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук. Акадэмікі і члены-карэспандэнты выбіраюцца Агульным сходам Акадэміі навук тайным галасаваннем.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?